Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Алі́ ’ці, або’ (Нас.), рус. али, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а і лі (гл.). Частковая семантычная кантамінацыя з але (гл.), якое іншага паходжання. Параўн. Шанскі, 1, А, 75.

Алі́ва ’аліўкавае дрэва’ (БРС), ’масла з льнянога семя’ (Мат. Гродз., Сцяшк., Нас., Шат., Касп.), ст.-бел. олива драўлянае масла’ (1605) (Нас. гіст.), олива ’праванскае масла’ (кан. XVI ст.) (Булыка, Запазыч.) < італ. oliva, якое да лац. oliva, oleum. Наглядаецца семантычная кантамінацыя з алей (гл.).

Алі́вэс ’альяс’ (Касп.). Гл. альяс.