Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Але́, алі ’але, так, толькі’ (Нас., Бяльк.) (гл. алі), укр. але, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а (гл.) і ле (гл.). Параўн. ст.-польск. le ’толькі’, чэш. le ’але, і’, серб.-харв. ље̏ ’толькі, але’ (RHSJ, VI, 234–235). Апошняе, магчыма, яшчэ балта-славянскае: лат. ‑le. Параўн. Траўтман, 153; Мюленбах-Эндзелін, 2, 443; Слаўскі, 1, 24; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 2. Параўн. алі.

Алего́рыя, ст.-бел. аллигория (1653), аллигоричный (1627) (Булыка, Запазыч.). Недакладна Крукоўскі, Уплыў, 85, які адносіць гэта слова да новых запазычанняў з рускай мовы. Гл. алягорыя.

Але́й ’масла з льнянога або канаплянага семя, сланечніку’, алейнік ’той, хто алей рабіў, хто прадаваў алей’ (Янк. I), алейніца ’тс’ (Нас.), алейнік ’той, хто рабіў алей з канаплянага семя’ (Нас.), алейніца ’гліняны посуд, у якім трымаюць поснае масла’ (Інстр. I, Нас.), алейня ’завод, які выпрацоўвае алей’ (Янк. I, БРС, Нас., Касп.), алеены ’намаслены’ (Нас.), укр. олій, рус. олей, ст.-рус. олѣй, ст.-слав. олѣи, серб.-харв. о̀лāј, славен. ólej, чэш. olej, славац. olej, польск. olej, в.-луж. wolij, н.-луж. wolej. Запазычанне з лац. oleum. Форма олѣи ўзнікла пад уплывам lějǫ, liti ’ліць’. Гл. Фасмер, 3, 134. Версію аб грэчаскім паходжанні абараняў Маргуліс, AfslPh, 41, 171; AfslPh, 42, 123, які не бачыў іншага шляху тлумачэння ě ў ‑ějь. Згодна з яго версіяй, грэч. το ἔλαιον праз сандхі перайшло ў *ολαιον, якое дало олѣи і інш. Супраць гэтай версіі Фасмер, ZfslPh, 4, 411, які спасылаецца на тое, што форма *ολαιον нідзе не зафіксавана. Апрача гэтага, слова добра вядома заходнеславянскім мовам, што супярэчыць яго грэчаскаму паходжанню (гл. Фасмер, ZfslPh, 5, 3/4, 410).

Але́нь, укр. олінь, рус. олень, ст.-рус. олень, ст.-слав. ѥлень, балг. елен, серб.-харв. јѐлен, славен. jelen, чэш. jelen, славац. jeleň, польск. jeleń, в.-луж., н.-луж. jeleń. Параўн. літ. élnis, álnis ’алень’, лат. alns ’лань’, грэч. ἐλλός ’малады алень’, арм. ełn ’лань’ і далей да ст.-в.-ням. еlо ’буры’, гл. Лескін, AfslPh, 3, 111; Брандт, РФВ, 22, 133; Бернекер, 1, 263.

Але́сіца ’лухта, глупства’ (Нас.), алесіць ’гаварыць прывабна, гаварыць лухту’ (Нас.) з акалесіца. Параўн. рус. околёсица лухта, глупства’, околёсная ’тс’, околёсина ’след кола пры павароце’. Усё гэта да калёсы (Міклашыч, 124). Семантычна параўн. лац. delīrus ’вар’ят’ (= які сышоў з баразны) да līra ’баразна’ і бел. зʼехаць з глузду (Мартынаў, Лекс. Палесся, 14). Значэнне ’гаварыць прывабна’ ў дзеяслова алесіць, відаць, пад уплывам лесціцца (гл.). Не выключаны таксама ўплыў куралесы ’небыліца’ (гл.). Нас., 363, перакладае алесіць ’куролесить, нести вздор’ (Мартынаў, SlW, 65–65).

Але́шнік (Янк. Мат., Гарэц., Касп., Шат.), алешына (Касп., Шат., Мат., Кіс.), алешчына ’вольха’ (Янк. I), алешша (Бяльк.), альшана ’алешнік, альхоўнік’ (Сцяц.), альшына ’вольха клейкая’ (Кіс.) да вольха (гл.).