Ля́паць 1, ля́пыць, ле́патэ ’ўтвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць з ляскам’, ’біць, можна стукаць па чым-небудзь’, ’клекатаць (пра бусла)’, ’ляскаць зубамі’, ’пазяхаць, адкрываць і закрываць рот’ (Нас., ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Растарг., Бяльк., Шат., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’жраць’ (Мат. Гом.), ’трашчаць бразготкай’ (швянч., Сл. ПЗБ); ля́пнуць ’прапасці, згінуць’ (Сцяшк.), ’упасці з шумам’ (Нас., Грыг.), ’выцяць, ударыць’ (КЭС, лаг.), ля́пнуцца ’ўпасці’ (Шат., ТСБМ). Укр. ля́пати, рус. ля́пать, н.-луж. lapaś, в.-луж. lapać, мар. ľapat, славац. ľapac, славен. lapati, серб.-харв. ла́пати, макед., балг. ла́пам. Прасл. lʼapati ’ўдараць, моцна стукаць, пляскаць’, ’жраць, есці ўголас’. Гука- і рухапераймальнае ад ляп! Незалежна ўтвораны аналагічныя ўтварэнні ў іншых і.-е. мовах: літ. lapénti, lapóti, tapsė́nti (< lap! — для выражэння падзення, цяжкага ступання, хуткага хапання), ст.-грэч. λάπω ’ліжу’, ’жру, хлябчу’, арм. lapʼem ’лізаць’, ням. lappen ’тс’, ’хлябтаць’, алб. lʼap ’тс’, франц. laper ’хлябтаць’ (Бернекер, 1, 690; Слаўскі, 4, 50–51; Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 552).
Ля́паць 2 ’гаварыць бязглуздзіцу’, ’гаварыць рэзка, нетактоўна, неабдумана’ (Нас., ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Растарг., КЭС, лаг.; міёр., Нар. лекс.; в.-дзв., свісл., Сл. ПЗБ). Да ля́па 1 (гл.). Сюды ж ляпа́цца ’хваліцца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.).
Ля́паць 3 ’падаць (пра снег)’ (паст., воран., шальч., Сл. ПЗБ), ’пляскаць, плюхаць’ (ТС), ганц. ля́пацца ’падаць (пра снег)’. Да ля́па 3 (гл.). Відавочна, у гэтых лексем пазней развілося рухапераймальнае значэнне ’кідаць густое, ліпкае’, ’кідацца чым-небудзь ліпкім’ (ТСБМ).