Аля́пка ’вадзяны верабей’ Cinculus cinelus’ (Інстр. II, БелСЭ). Рус. оляпка, олябка ’Cinclus aquaticus’. Сабалеўскі (Slavia, V, 3, 439) рэканструюе *el‑ęb на основе мяркуемага ст.-рус. *олѧбь (параўн. прозвішчы Олябьев, Алябьев) і звязвае яго з коранем el‑ у словах елень, ельць, елзать (ст.-грэч. ἐλάυνω ’ганю’). Неверагодна. Паводле Гараева, НД, 27, да ляпаць (гл.). Супраць Фасмер, 3, 138. Аднак гэта этымалогія, відаць, больш верагодная: рус. олябыш ’піражок, пампушка, пышка’, якое Сабалеўскі адносіць сюды ж, Даль звязвае з ляпаць. Мы мяркуем, што аляпка ўзнікла як аляпаваты ад дзеяслова ляпаць у значэнні ’пляскаць, шлёпаць (па вадзе)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)