Кілба́сіца ’блытаць’ (Др.-Падб.). Гл. кілбаса.
Кілба́ска ’суквецце на бярозе, алешніку’ (Жыв. сл.). Да кілбаса (гл).
◎ Кілга́ць ’кульгаць на адну нагу; мець павольную хаду’ (II ас.). Гл. кульгаць.
◎ Кілды́шыць ’тармасіць, валтузіць’ (Сцяшк.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. keldinti ’перасунуць, пераставіць’.
◎ Кілза́ — аб калысцы, якая коса калышацца (КЭС, лаг.). Параўн. кілзаць (гл.).
◎ Кілзава́ць ’коса калыхацца’ (КЭС, лаг.). Параўн. кілза (гл.).
Кілза́ць ’класці цуглі ў рот каню’ (ТСБМ). Гл. келзаць.
Кілі́м ’вялікі шарсцяны, бязворсавы дыван ручной работы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мат. Гом.), ’гунька’ (Гарэц.). Запазычанне з тур. kilim ’невялікі дыван’ (Локач, 94). Трэба думаць, праз украінскае пасрэдніцтва, якое адыграла тую ж ролю для польскага і літоўскага арэалаў.
Кілі́х ’кілішак’ (Нар. словатв.). Гл. келіх.
Кілі́чка ’кнігаўка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Гл. клікаць.