Клі́каць ’голасна зваць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Сержп., Бяльк., Яруш.), клікаць вясну ’сустракаць вясну’ (Ян.). Укр. кликати, рус. кликать, ст.-рус. кликати ’тс’, ст.-слав. клицати, балг. кликам, серб.-харв. кли̏цати, кли̏кати, славен. klícati ’тс’, ст.-чэш. kličeti ’тс’. Балтыйскія і гермайскія гукапераймальныя паралелі не маюць значэння ’зваць, клікаць’ (параўн. Фасмер, 2, 250), якое можна лічыць праславянскай семантычнай інавацыяй гукапераймальнага паходжання, з сакральнай функцыяй (параўн. клікаць вясну).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)