Кульга́ць ’ісці, нясмела прыступаючы на адну нагу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Бяльк., Мядзв., Гарэц., Грыг., ТС, Касп.). Укр. кульгати, рус. кульгать ’тс’, польск. kulhać, чэш. kulhati, славац. kuľhať ’тс’. Слаўскі (3, 349) мяркуе аб экспрэсіўнай дзеяслоўнай суфіксацыі на ‑ьg (як у дзёргаць). Тады да kuljati (гл. куляць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)