Падзь 1 ’упадзіна’ (Прышч., дыс., стаўбц.). Рус. падь, па́дина, перм., сіб. ’глыбокі і стромкі лог, яр, бездань, цясніна’ або ’міжгор’е, разлог’, паўдн. ’яр, лагчына’, укр. падь, па́дина ’нявілая круглая даліна’, серб.-харв. ц.-слав. па̄д ’даліна’ (Шутц, Geographische, 38), балг. пад, падина ’даліна, лагчына; вузкі і доўгі яр; стромы абрыў і г. д.’ (Грыгаран, Словарь, 150). Дэрыват ад padati з суф. ‑ь (параўн. Махэк, 425).
Падзь 2 ’салодкая клейкая вадкасць на лісцях раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, З нар. сл., Мат. Гом.), пад, падзь ’тс’ (ТС). Рус. падь, укр. падь, польск. padź, чэш. мараўск. paď ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад падаць (гл. Махэк, 425; Брукнер, 390).
◎ Падкалато́віць ’падгаварыць’ (Касп.). Да калатоўка (гл. у артыкуле калаціць).
Падка́ліўка ’касцяная палачка для падплятання лапцей’ (Мядзв.), падка́ланка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да калоць, таму што гэтай палачкай праколваюць дзіркі, у якія прадзяваецца лыка’.
Падкало́тка ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком’ (Інстр. 1, Вешт., Шатал.), ’кавалачкі мяса і сала, якія падсмажаны ў рэдкім цесце’ (Шат., Сл. ПЗБ), падкало́чанікі ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад падкалаціць < калаціць з суф. ‑к‑.
Падка́меншчык ’маларухомая прыдонная рыба, якая жыве ў прэснай вадзе пад камнямі’ (ТСБМ, Жук.). Рус. подка́менщик. Ад прыметніка падкаменны з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75).
◎ Падка́пак ’клабук’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Укр. підкапок ’клабук, чапец’, рус. зах. капа, κάηκα, капочка ’шапка, фуражка’. Ст.-рус. *капа, накапка ’жаночае пакрывала на галаву ў выглядзе вэлюма’ (канец XV ст.). Далей гл. капа.
◎ Падка́рні ’маленькія саначкі, якія прычэпліваюцца да санак пры перавозцы бярвення’ (Жд. 2). Гл. карьі©© ‑н‑, відаць, пад уплывам карнаты, карпаць.
Па́дкі ’вельмі ахвочы, цікаўны да каго-, чаго-н.’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.). Рус. па́дкий, ст.-рус. па́дкий (1570 г.) ’тс’. Утворана з суф. ‑к‑ ад падаць (гл.).
◎ *Падкі́днік, подкіднік ’бабок трохлісты, Menyanthes trifoliata L.’ (Бейл.). Зыходзячы са словаўтваральнай структуры, утварэнне ад прыметніка *падкідны, які да кідаць (гл.); але семантычная матывацыя невядомая.
Падко́ва ’жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты’. Агульнаславянскае: рус. подко́ва, укр. підко́ва, ст.-рус. подкова (1576 г.), польск. podkowa, славен. podkòva і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падкаваць < каваць (гл.) (Брукнер, 279; Махэк, 285).