Пад прыназ. і прыстаўка. Агульнаслав.: рус. под, под-, подо‑; укр. під, ст.-рус. подъ, ст.-слав. подъ, чэш. pod, pode, балг., серб.-харв. под і г. д. Прасл. podъ. Існуюць дзве версіі слав. podъ: роднасць з под ’дно, под’ і лат. pes ’нага (ступня)’ (Бругмэн, Gründriss, 2, 2, 733 і наст.; Остэн–Сакэн, AfSiPh, 32, 120 і наст.) або ўтварэнне на слав. глебе ад po аналагічна za: zadъ, na: nadъ (Фасмер, 3, 296; там і інш. літ-ра).

Пад2 ’апад’ (Янк., Янк. 2, Сл. Брэс.), ’мядовая раса, падзь’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік ад падаць. Параўн. апад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)