Падкало́тка ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком’ (Інстр. 1, Вешт., Шатал.), ’кавалачкі мяса і сала, якія падсмажаны ў рэдкім цесце’ (Шат., Сл. ПЗБ), падкало́чанікі ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад падкалаціць < калаціць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)