Бату́ра балака, пустамеля’, бату́рыць ’балакаць’ (Нас.). Няяснае слова. Можа, звязана з рус. бату́рить, бату́риться ’наравіцца, манежыцца’. Параўн. Фасмер, 1, 135.
Батфо́рт, батфорты. Рус. ботфо́рты, ботфо́рт, укр. ботфо́рт ’боты з высокімі халявамі’. Запазычанне з франц. bottes fortęs ’вялікія, моцныя боты’. Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 201; Шанскі, 1, Б, 179.
Баты́ст (БРС), укр. бати́ст, рус. бати́ст. Першакрыніца запазычання франц. batiste (гл. Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56). Бел. і ўкр. формы, можа, праз польск. batyst. Прама з рус. узята бел. ба́ціст (Сцяшк. МГ), але націск адлюстроўвае польскі ўплыў. Ад баціст утворана бацісто́ўка ’хустка з батысту’ (Сцяшк. МГ).
Баўдзі́ла ’лаянкавае слова’ (Янк. БП), ’дурань’ (Янк. Мат., Бір. Дзярж., БРС), бо́ўдзіла ’дурань’ (Янк. Мат.), бо́ўдзіло (Арх. Бяльк., слонім.), боўдзіла ’вярзіла’ (Шат.), ’чалавек, які ў гутарцы ўжывае недарэчныя ці лаянкавыя словы’ (КЭС, лаг.), бо́ўціла ’лаянкавае слова’ (КЭС). Можна меркаваць, што ёсць сувязь з словам боўдзіла ’жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (гл.). Перанос значэння ’палка, дубіна, жэрдка’ → ’дурань’ добра вядомы амаль ва ўсіх мовах.
Баўды́р 1 ’гэтак лаюць тоўстых непаваротлівых людзей’ (КЭС, лаг.), ’лаянкавае слова’ (Бір. Дзярж.). Бліжэй іншых слоў да бел. назвы стаіць укр. бо́вдур ’дурань’ (іншыя значэнні ’комін; густы дым, хмара; жэрдка (у рыбаловаў)’). Рудніцкі (157) хоча ўсе значэнні ўкр. слова вывесці з ’комін’ (а гэта запазычанне з чув. мовы, гл. боўдур ’комін’). Наўрад ці гэта правільна. Трэба, мусіць, думаць пра слав. аснову bъld‑, якая мае прыкладна тое ж значэнне, што і балд‑, булд- (гл.). Bъld‑yrь, bъld‑urъ маглі б быць самастойнымі слав. (усх.-слав.?) утварэннямі (незалежнымі і ад цюрк. уплыву; аб гэтым гл. Краўчук, Тюрк. лекс. элем., 29).
Баўды́р 2 ’вадзяная бурбалка; прышч’ (Нас.). Параўн. рус. ба́лдырь ’пухір’, булды́рь нарыў, шышка’. Звычайна зыходную форму асноў, якія азначаюць ’штосьці круглае, бурбалка і пад.’ вызначыць вельмі цяжка. Можна думаць і пра балд‑, і пра bъld‑ (> боўд‑), і пра булд- (гл.). Прынамсі для значэння ’бурбалка’ можна прыняць гукапераймальнае bъld‑, якое сустракаецца (праўда, рэдка) у некаторым укр. гідраграфічных назвах (параўн., напр., бо́вдур яма ў вадзе’) і да якога зводзіць бел. слова Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 90. Цікава, што для абазначэння круглых прадметаў аснова ба́ўд‑ сустракаецца ў некаторым паўд.-зах. укр. гаворках (ба́ўда ’некалькі стручкоў фасолі разам і пад.’).
Ба́ўкаць ’званіць’ (Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., гл. і Касп.), ’гаварыць, распускаць нядобрыя чуткі’ (Бяльк.). Параўн. рус. дыял. (ярасл., пск.) ба́вкать лаяць; званіць; нагаворваць на каго-н.’ Укр. бе́вкати, бо́вкати і г. д. Гукапераймальнае слова. Параўн. Рудніцкі, 156.
Баўку́н ’ярмо для запрагання аднаго вала’ (КЭС, лаг.), частка ярма’ (Сцяц.). Укр. бовку́н ’ярмо для аднаго вала; вол, якога запрэглі ў адзіночку; вялікі сноп чароту’, рус. дыял. болку́н ’вупраж валоў’. Шаравольскі (Рум., 55) выводзіў укр. слова (без бел. і рус. матэрыялу) з рум. boŭ ’бык, вол’ + суф. ‑ун; так і Рудніцкі, 157. Фасмер, 1, 188 (без бел. і ўкр. матэрыялу), выводзіў з об‑ і валоку. Гэту этымалогію можна прыняць. Дзеяслоўны вакалізм быў у ступені рэдукцыі (*vъlk‑ < *vьlk‑). Такая этымалогія робіць зразумелым, чаму, напр., ва ўкр. гаворках бовку́н азначае і сноп чароту’ (*’тое, што цягнуць, нясуць, ахапка’). Гл. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 127.
Баўтало жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (З жыцця). Утварэнне да баўта́ць, бо́ўтаць, борт (гл.).