Разбра́джвацца ’распранацца’ (лун., Жыв. сл.), розбрадзі́цца ’распрануцца’ (Сл. Брэс.). Зыходны дзеяслоў абрадзі́цца ’выстраіцца, апрануцца’, на аснове якога ўтварэнне з прыстаўкай раз- па тыпу абу́цца — разбу́цца (гл.). Гл. ра́дзіць 1.
Разбра́тацца ’разарваць сваяцкую або сяброўскую сувязь’ (Нас.), ’разлічыцца, расправіцца’ (Жд. 2), рус. смал. разбрата́ться ’парваць з кім-небудзь сяброўскія адносіны’. Запазычана з польск. rozbratać się ’расстацца, разлучыцца з кім- або чым-небудзь’. Сюды ж разбра́т ’разрыў’: поўны разбрат са старым (Ластоўскі, Выбр., тв., 332).
Разбро́іць ’падоўжыць воз’ (КЭС). Верагодны роднаснае да збруя, укр. збру́я ’збруя, вупраж’, рус. сбру́я, якія лічацца запазычаннямі з польск. zbroja ’зброя, рыштунак’ (Фасмер, 3, 568; ЕСУМ, 2, 248). На карысць гэтага сведчыць балг. збройа ’прылады для вупражы або пры яздзе на кані’. Рускае і ўкраінскае словы звязваюць з серб. бро̑ј, харв. brȏj ’лічба, колькасць’ (пра яго этымалогію гл. Бернекер, 1, 87).
Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.
Разбры́джаны ’разбэшчаны, распусны’ (Сцяшк. Сл.), параўн. бры́дзіна ’нягоднік’ (Юрч. СНЛ). Да бры́дкі (гл.). Параўнай таксама брыд 1 ’чад’ (гл.).
Разбры́згацца ’раскруціцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Ад бры́згаць ’пырскаць’. Гл. брызгачэ ’кутасы’.
Разбрэ́сца ’разысціся паволі’ (Юрч. СНЛ, Бяльк.). Ад брысці́ (гл.).
Разбубоніць ’разбухнуць’ (Касп.), рус. дыял. разбубо́нить, разбубе́ниться ’павялічыцца ў памерах’, ’растаўсцець (пра чалавека)’. Прыставачнае ўтварэнне ад гукапераймальнай асновы буб- (гл.) (< *bǫb‑ або *bub‑), параўн. балг. набъбна ’набухнуць’ і пад. (падрабязней пра яе гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3, 163–166).
Разбудава́ць ’раскідаць даўно пабудаванае’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад будава́ць (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз- (гл.) у яе зыходным значэнні ’разлучыць, раз’яднаць’, параўн. разарыць (гл.). Сучаснае разбудава́ць ’пашырыць будоўлю’ (ТСБМ).
Разбудры́ць ’разбэсціць’ (Сцяшк. Сл.), разбу́рыць, разбудра́ць ’разбэсціць, раздурыць’ (Мат. Гом., Янк. 1), разбыдрэ́ць ’раздурэць’ (мін., Гіл.); а таксама развідрэ́ць, развядрэ́ць ’разбэсціць, разбэсціцца’ (паст., Сл. ПЗБ). Магчыма, роднаснае бударажыць, будуражыць (гл.), укр. будара́жити, рус. будоражить ’узрушваць’, ’узбуджаць’, якія, аднак, не маюць пераканаўчай этымалогіі, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 6, 461–462. Відаць, ідэнтычнае развыдрэць ’зрабіцца смелым, храбрым, бойкім, дзёрзкім’ (Нас.), што да вы́дрэць ’тс’ ад выдра (гл.) у пераносным значэнні ’хто глядзіць, вылупіўшы вочы; дзёрзкі’ (Нас.).