Брысці́. Рус. брести́, укр. брести́, чэш. břísti, польск. brnąć (*brьdnǫti), славен. bresti і г. д. Прасл. *bresti *bredǫ ’тс’ мае дакладную адпаведнасць у літ. brìsti bredù. Іншая аблаутная форма — *brod‑ (гл. брод і брадзі́ць, там і літ-ра). Але ст.-бел. бринути ’брысці’ запазычана з польск. brnąć (гл. Булыка, Запазыч., 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)