Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)