Разбубоніць ’разбухнуць’ (Касп.), рус. дыял. разбубо́нить, разбубе́ниться ’павялічыцца ў памерах’, ’растаўсцець (пра чалавека)’. Прыставачнае ўтварэнне ад гукапераймальнай асновы буб- (гл.) (< *bǫb‑ або *bub‑), параўн. балг. набъбна ’набухнуць’ і пад. (падрабязней пра яе гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3, 163–166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)