Будара́жыць ’бударажыць’ (БРС), будура́жыць (Нас.), будура́жыць, бутара́жыць ’тс’ (Касп.), бутара́ж ’скандал’ (Касп.). Рус. будора́жить, бутара́жить ’тс’, будара́га ’ўзбуджэнне; неспакойны чалавек’, укр. будора́жити, будара́жити. Няяснае слова. Шахматаў (ИОРЯС, 7 (2), 354) думаў пра сувязь з рус. дыял. буторга́ неспакой, шум’, торга́ть ’рваць’. Трубачоў (ЭИРЯ, 3, 1961, 44) зыходзіць з укр. будара́жити ’рыхтаваць будары, лодкі’ (< будара ’лодка’) і лічыць, што слова запазычана з укр. мовы. Але ўкр. будара́жити ’рыхтаваць будары’ сустракаецца ў фальсіфікаванай думе (так Грынч.!). Шанскі (1, Б, 212–213) зыходзіць з рус. дыял. будорага ’неспакойны чалавек’ (ад будор ’шум’, рус. дыял. бутор ’тс’). Версія Шанскага, мабыць, найбольш верагодная, бо тлумачыць і бел. варыянт бутара́жыць (як і рус. бутара́жить).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)