Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рашаце́нь ’слупы ў азяродзе’ (Станк., Сл. ПЗБ), рашо́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Гл. рашо́тка1.

Рашво́рка ’воз, калёсы без драбін, каб вазіць доўгія бярвенні’ (Сцяц., ПСл). У выніку дээтымалагізацыі ад разворка, развора (гл.).

Ра́шка (rászka) ’птушка драч’ (Тур.). Магчыма, ад зафіксаванага там жа drászki, што можа паходзіць ад драч ’тс’ з адпадзеннем пачатковага д (d).

Рашке́пліваць ’расчэпліваць’ (Сл. ПЗБ). Імаверна, зыходнае *рас‑скепліваць ці нават *рас‑кепліваць, што да скепаць, гл. раске́п.

*Рашо́та, рэшо́то ’рэшата’, ’прылада для лоўлі рыбы’ (ПСл). Гл. рэшата2.

Рашо́тка1 ’загарадка, агароджа з пераплеценых пруткоў, планак’ (ТСБМ), сюды ж ’сані з задком, спінкаю’ (Бяльк.), ’грэбень для часання’, ’частка грабляў з зубамі’, ’зазубень’. Параўн. рус. реше́тка ’тс’, укр. реші́тка, решо́тка ’арнамент’, ’грабёнка для збору чарніц’, ’паліца з планак’, славен. rešetka ’клетка, загон для жывёлы’, балг. реше́тка ’агароджа, рашотка’. Да рэшата1 (гл.). Сюды ж рашо́тка ’сузор’е Плеяды’ (Касп.), іншая назва сітца (гл.).

Рашо́тка2 ’ядомы грыб, казляк’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да рашэтнік (гл.).

Ра́шпіль ’напільнік для дрэва’ (ТСБМ), ра́шпуль ’тс’ (ТС). Запазычанне з ням. Raspel магчыма праз польск. raszpel, raspel ’тс’, што ад ням. raspeln ’пілаваць, габляваць’.

Рашпо́р ’падоўжаная бэлька, якая падтрымлівае папярочныя’ (Мат. Маг.). З польск. rostwork (< ням. Rostwerk, гл. рошт)?

Ра́шты, рі́шты, ры́шты, рэ́шты толькі мн. л. ’прыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (малар., Нар. словатв.). Гл. рошт.

Рашчалі́ць ’расчапіць (рукі)’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, зыходнае *рас‑шчаліць, што да шчыліна, шчэлка (гл.).