Вісо́ка ’высока’ (Шат., Касп., Нас.) — прыслоўе да вісокі.
Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр. високість ’тс’, рус. уст. высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус. високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск. wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.
Вісокі ’высокі’ (Шат., Касп., Бяльк., Нас.; пухав., З нар. сл.), рус. паўдн. високий ’тс’. Да высокі (гл.). Змена галоснага ‑ы‑ ў ‑і‑ абумоўлена не рэфлексацыяй прасл. ‑y‑ < *ū (яку паўночнаўкраінскіх гаворках (Дзендзялеўскі, Конспект, 32)), а ўплывам лексемы віс (вісець і да т. п.).
Віспа ’нізкі пакаты пясчаны бераг’ (стол., Яшк.). Укр. виспа ’востраў’, польск. wyspa. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (з пераносам значэння ’востраў’ → ’нізкі бераг’). Польск. wyspa Брукнер (639) суадносіць з дзеясловам suć, spę ’насыпаць’ (параўн. яшчэ рус. сопка, бел. сопка). Гл. вы́сып.
Віст ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС), укр. віст, руск. вист, польск. wist і г. д. Запазычана праз рускую ці польскую мову з англ. whist ’карцёжная гульня’ < whist ’тсс!..’ — гукапераймальны выклічнік, які ўжывалі ў час гульні для падтрымання цішыні (Шанскі, 1, В, 107).
Вістэ́рко ’люстэрка’ (Жд., 1) пашкоджанае (народнае). Ад люстэ́рка (гл.) < польск. lusterko < іт. lustro. Пачатковае в‑ прыстаўное: лʼ магло адпадаць; параўн. драг. ю́стро ’люстэрка’, тады на месцы зіяння ўзнікала в‑.
Ві́сус ’свавольнік, гарэза, жэўжык, распуснік’ (БРС, КТС, міёр., З нар. сл.); ’жорсткі, бязлітасны чалавек’ (Жд., 2); ’вісельнік’ (Нас.), зах.-укр. висус ’гультай, вісус, гарэза’. Запазычана з польск. wisus ’тс’ < wisuć (Брукнер, 618).
Вісу́чы ’вісячы’ (Касп.), рус. паўн., смал. висучий ’тс’. Да вісець (гл.).
Вісцёбка ’стопка, камора, варыўня’ (Тарн., ДАБМ), як і вусцё́пка, вістэ́пка і інш., з’яўляецца фанетычным варыянтам да стопка (гл.), істобка (гл.), ізба́ < jьstъba (Мартынаў, Лекс. взаим., 120–126; Лекс. Палесся, 160).
Вісюлька ’лядзяш’; ’упрыгожанне ў выглядзе невялікіх падвесак’ (КТС), рус. висулька, висюлька ’тс’, паўн. ’шкляная вісячая завушніца’. Утворана ад вісець (гл.) і суф. ‑ʼуль‑к‑а.