Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сце́пярска ’даўно, да гэтага часу’ (Сл. рэг. лекс.). Гл. цеперся.

Сцерагчы́ ’берагчы, пільнаваць, вартаваць’, ’уважліва сачыць’, ’падпільноўваць’, ’засцерагаць’ (ТСБМ, Ласт., Федар. 4, Сержп. Прымхі), сьцярэ́жч, сьцярэ́ч ’тс’ (Бяльк., Мат. Маг.), сцерэгці́ ’тс’ (ТС), сцяро́гць (стярогть) ’тс’ (Шн. 2); сюды ж сцеражо́ны ’асцярожны’ (Нас., Варл.), сцеражны́ ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стеречи ’сцерагчы’ (Карскі 2-3, 277; Альтбаўэр). Укр. стеречи́, рус. стере́чь, стараж.-рус. стеречи, польск. strzeć ’сачыць, захоўваць’, в.-луж. wostregajuczy (wostrjegajucy) ’вартуючы’, ст.-чэш. střieci, чэш. stříci, славен. strẹ́čі ’сцерагчы, вартаваць’, ст.-слав. стрѣгѫ, стрѣшти ’сцерагчы, сачыць, назіраць’. Прасл. *stergti, *stergǫ тлумачылі як кантамінацыю дзвюх асноў, якія прадстаўлены ў грэч. στέργω ’люблю’ і ст.-літ. sérgmi ’сцерагу’, літ. sérgiu, sérgiti ’тс’, sárgas ’стораж’, лат. sar̂gât ’вартаваць’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 716; Младэнаў, 611; Фасмер, 3, 757. Іншыя (Траўтман, 257; Міклашыч, 293; Махэк₂, 587; Сольмсен, AfslPh, 24, 577) набліжаюць славянскае слова толькі да балцкіх слоў, што праблематычна ў фанетычных адносінах; гл. Бязлай, 3, 325–326. Борысь (583) узводзіць да і.-е. *sterg‑ ’клапаціцца аб кім-небудзь, даглядаць, сачыць’; Бязлай (там жа) — да і.-е. *ster‑g ’быць цвёрдым, непахісным’ > ’непахісна сачыць, узвышацца’ > ’чакаць, назіраць, засцерагаць’; агляд іншых версій гл. Фасмер, 3, 757; Шустар-Шэўц, 1363–1364; ЕСУМ, 5, 410–411. Адносна захавання г перад суфіксамі інфінітыва гл. Карскі, 1, 373.

Сце́рва ’падла’, ’лаянкавае слова’ (Нас.), ’труп здохлай жывёлы’ (Ласт.), ’лаянкавае слова на жанчыну’ (Маш., Пятк. 2), стэ́рва (stérwa) ’тс’ (Федар. 4), сце́рва ’подлы чалавек’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сце́рво ’падла’ (ТС, ПСл). Укр. сте́рво, рус. сте́рва ’падла; лаянкавае слова’, ст.-рус. стьрва, стьрвь ’труп’, польск. ścierw, ścierwo ’падла’, каш. sciř, в.-луж., н.-луж. śćerb ’тс’, серб.-харв. стр̑в ’тс’, балг. стръв ’падла; прынада, мяса на прынаду’, макед. стрв ’жарсць, корць, азвярэнне’. Прасл. *stŕ̥vь, *stŕ̥vi ’падла; труп жывёліны, які гніе’ < і.-е. (s)ter‑ ’нячыстая вадкасць, гной; гніць’ з суф. *‑vь < *u̯‑ī‑; гл. Борысь, 612–613; параўноўваецца з лат. *stḕrdêt ’сохнуць, гнісці’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1063), нарв. дыял. stor ’гніенне, тленне’, лац. stercus ’гной, памёт’, ст.-пярс. strav‑ ’апаганьваць сябе’; гл. Фасмер, 3, 756–757 з іншай літ-рай. Паводле іншай версіі, слова роднаснае рус. сте́рбнуть ’рабіцца жорсткім, дранцвець’, с.-в.-ням. sterben ’паміраць’, грэч. στερεός ’нерухомы’; гл. Патабня, РФВ, 4, 212; Праабражэнскі, 2, 383. Гл. яшчэ SEK, 4, 254–255; Шустар-Шэўц, 1273; Глухак, 591; ЕСУМ, 5, 410. Спробы, грунтуючыся на серб.-харв. дыял. стр̑в ’смецце’, параўн. таксама стр́вим ’раскідаць, рассыпаць, разарваць на часткі’, звязаць з *terti, гл. церці (Пятлёва, Этимология–1994–1996, 57- 64), або, абапіраючыся на балтыйскія адпаведнікі, вярнуцца да сувязі з *sterti, гл. сцерці, ці рус. стербнуть (Тапароў, Зб. Варбат, 394–396), не пераконваюць.

Сце́рка ’гусцера, Blicca bjoerkna L.’ (Жук.). У выніку адсякання пачатковага складу, параўн. гусцерка, усцерка, гл.

Сце́рлядзь ’рыба сямейства асятровых, Acipenser ruthenus L.’ (ТСБМ), сце́рлік ’тс’ (Жук., Ян.), сце́рня ’тс (?)’ (Маш.), стэ́рня ’тс’ (ТС). Параўн. укр. сте́рлядь ’тс’, дыял. сте́рлік, сте́рля ’тс’, рус. сте́рлядь ’тс’; стараж.-рус. стерляги, стерлядь (XV ст.). Паводле Фасмера (3, 758–759), з ням. Störling ’маленькі асетр’; на думку Фалька–Торпа (у Фасмера, там жа), з аўстр.-ням. Stierl; сумніўнае меркаванне Праабражэнскага (2, 385) аб кантамінацыі ням. Stör і рус. сельдь ’селядзец’. Гэтыя, як і іншыя версіі, непрымальныя перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах, гл. Каламіец, Рыбы, 135; у межах славянскіх моў назва нематываваная (Усачова, Слав. ихт. терм., 23). Крытыку існуючых версій, а таксама прапанову выводзіць назву з кораня *stьr‑ або *tьr‑ ’стаяць, тырчаць’ з далейшым развіццём ’шып’ (параўн. рус. шип ’назва аднаго з відаў асятровых рыб’, а таксама сцерня ’пожня’) гл. Чарноў, Этим. иссл. 2, 1981, 105–113.

Сце́рня (ściérnia) ’жніўё’ (калінк., Арх. ГУ; Федар. 4), стерно́, стэрня́ ’тс’ (Лекс. Бел. Палесся, Лексика Пол.). Гл. сцёран2.

Сце́рхнуць ’амярцвець’: ногі сьцерхлі (маладз., Гіл.), відаць, нельга аддзяліць ад сце́рпнуць ’ацячы, апухнуць’ (зэльв., Сл. ПЗБ); тады да церпнуць, гл.

Сце́рці ’зняць з паверхні, саскрабеш’, ’намуляць’, ’ператварыць у аднародную масу’, ’апрацаваць (лён)’, ’змарнаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), ’правесці (час)’ (Ласт.), ’запаліць (запалку)’, ’памыць (падлогу)’ (Мат. Гом.), ’з’есці’ (люб., Нар. ск.), сцерць ’перацерці, выцерці’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг.), сцёрці ’расціснуць, разарваць на дробныя часткі’ (Варл.). Да церці (гл.) у розных значэннях.

Сцехану́цца ’здрыгануцца, скалануцца’ (Сцяшк. Сл., Нар. Гом.), сце́хацца ’пахудзець’ (Ян.), сцяхацца ’жахацца’ (Мілк.). Відаць, суадноснае сцепену́цца ’калатнуцца’ з дыялектнай заменай п > х, гл. сце́паць.

Сцёбаць, сцёбнуць. Гл. сцябаць.