Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел. сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. scaena ад грэч. σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).

Сцэп ’вясельны поезд (картэж)’ (ТС). Са *счэп (ад *счапіць ’сашчапіць, злучыць’) шляхам прыпадабнення ч да с; параўн., аднак, сцэ́паць ’хватаць, браць’ (Нас.), што сведчыла б пра адлюстраванні старажытных звычаяў “умыкання” нявесты.