Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сцулі́ ’мача’, сцуль ’хто мочыцца пад сябе’ (Нас.). Вытворныя ад сцаць (гл.) з суф. ‑ул‑, гл. Карскі 2–3, 25.

Сцу́піць ’узяць, схапіць’ (ТС), сцо́паць ’схапіць, выкрыць’ (Сцяшк. Сл.). Вытворныя ад выклічнікаў цуп!цоп!, што перадаюць раптоўныя рухі. Параўн. цупкі, цапаць, гл.

Сцу́рыць ’падчысціць, з’есці’ (Касп.). Да цурыць, гл.