Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сцібі́клі ’ігліца’, ’кастрыца’, ’адросткі пер’яў пасля лінькі’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. stibìkliai ’кастрыца, ігліца’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 190 з літ-рай).

Сці́біць ’падхапіць, украсці’ (Варл., Кал.), сцы́біць, зьдзі́біць ’тс’ (Некр. і Байк.), сці́брыць ’тс’ (Касп., Бяльк., Растарг.), сці́брыты ’тс’ (Сл. Брэс.), сцы́брыць ’тс’ (Мат. Гом.), сці́бчыць ’тс’ (Жд. 3), сюды ж, відаць, сці́біцца ’ўшчамляцца, лезці’ (трак., Сл. ПЗБ); паводле аўтараў слоўніка, з літ. stiẽbtis ’выцягвацца’ (Сл. ПЗБ, 5, 39), што няпэўна. Параўн. рус. сти́брить ’тс’ і ’з’есці’. Няясна (Фасмер, 3, 759); паводле Горбача (Арго, 31), аргат. зци́брить ’украсці’ з цыган. тэ стырдэс ’тс’. Гл. цібрыць.

Сціга́ць ’шпарка ісці шырокімі крокамі, сігаць’ (Адм.), сціґаць ’даганяць’ (Чуд.), сцігава́ць ’цікаваць; пільнаваць’ (лаг., Сл. ПЗБ), сцігану́ць ’шпарка пайсці, сігануць’ (Адм.). Укр. сти́гнути ’даспяваць (аб раслінах); хутка ісці’, рус. достига́ть, настига́ть, стараж.-рус. достигнути, достизати, польск. ścigać ’гнаць; дапільноўваць’, stignąć ’дагнаць, дасягнуць’, чэш. stíhat ’пераследаваць, гнаць; сачыць’, stíhnouti ’дагнаць; нагнаць’, славац. stihať ’тс’, серб.-харв. сти̏зати ’даганяць, дасягаць’, сти̏гнути ’дагнаць, дасягнуць’, славен. stígniti ’дагнаць, нагнаць’, балг. сти́гам ’дасягаць, даганяць’, сти́гна ’дасягнуць, дагнаць’, макед. стигну́ва ’даганяць, дасягаць’, сти́гме ’дагнаць, дасягнуць’, ст.-слав. постигнѫти. Прасл. *stigti, *stignǫti роднаснае літ. steĩgti ’закладаць’, лат. steigt ’спяшацца’, гоц. steigen ’ступаць’, ням. steigen ’узвышацца; расці’, ст.-інд. stighnóti ’падымаецца’, грэч. στοτχος ’рад’; усе да і.-е. *steig‑ ’крочыць, ступаць, уздымацца’; гл. Траўтман, 285–286; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1059; Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 760 з іншай літ-рай; Махэк₂, 577; Бязлай, 3, 327; Борысь, 613; ЕСУМ, 5, 414.

Сцігіля́ць ’хутка ісці’ (Сцяшк. Сл.). Да сцігаць (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй (ад дэвербатыва *сцігіль, параўн. ківі́ль ад ківаць і пад.).

Сціго́та ’кій, палка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, з азванчэннем да сціхо́т ’страх, жах’, гл. сціхат.

Сці́жба ’вялікі статак’ (пух., Сл. ПЗБ), ’мноства (пра людзей, жывёл)’ (Мат. Гом., Бел.-польск. ізал.). Гл. ціжба.

Сці́жма ’вялікая колькасць, мноства’ (ТСБМ; Клім., ЛА, 5), сюды ж і сці́жла ’чарада кароў’ (петрык., Шатал.). Гл. ціжма; пра другасны характар формаў з ‑ма гл. Мельнічук, Зб. Беладзеду, 165.

Сцізо́рык ’невялікі складаны кішэнны нож’ (ТСБМ, Шн. 2, Сержп.), сцызо́рык ’тс’ (Мядзв.), сузо́рак ’тс’ (Касп.), слюзо́рык (Шымк. Собр.), цызо́рык ’тс’ (Некр. і Байк.). З польск. scyzoryk < лац. scisorium < scindere ’краіць’ з суфіксам ‑yk, як у nożyk ’ножык’; гл. Брукнер, 483–484.

Сціла́ха, сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Кіс.). Відаць, да -сцілаць, паколькі расліна сцелецца па зямлі, параўн. назву той жа расліны ўкр. лежа́чка (Макавецкі, Sł. botan.).

Сці́лка ’подсцілка з тонкай скуры, тканіны і пад., якая ўкладваецца ў абутак’ (ТСБМ). Ад -сцілаць, параўн. усціла́ць, высціла́ць, гл. сцяліць.