Сцёран1 (сцёрин) ’вось сукалкі, на якую насаджана махавае кола’ (Нік., Оч.). Узводзіцца (з пытальнікам) да прасл. *stьrnъ (Трубачоў, Этимология–1963, 23; яго ж, Ремесл. терм., 113). Гл. наступнае слова.

Сцёран2 ’іржышча’ (Мат. Гом., Ян.), сцёрань ’зжатае поле’ (ДАБМ, камент., 850–851), сте́рэнь ’тс’ (Лексика Пол.), сцярнуё ’ільнішча’ (Сцяшк. Сл.), сцёрнішча ’іржышча’ (Мат. Гом.), сцярні́шча ’ржышча’ (лях., Янк. Мат.). Параўн. укр. дыял. сте́рень ’жніўё’, рус. стернь ’тс’, польск. ścierń ’пожня на полі’, чэш. дыял. strn ’тс’, в.-луж. ścierń, серб.-харв. stȓn ’зерневыя культуры’, славен. stȓn ’жніўё, пожня’, strnišče ’тс’, балг. дыял. стрънь ’палеглае збожжа’, стъ́рнище ’жніўё’, макед. стрниште ’зжатае поле’. Прасл. *stьrnъ/*stьrnь (апошняе разглядаецца як зборнае, гл. Новое в рус. этим., 218) і вытворныя *stьrnьje, *stьrnišče, сюды ж як варыянт без s‑ *tьrnъ (гл. цёран), што да і.-е. *(s)ter‑n‑ ’вострая частка расліны’ < *(s)ter‑ ’быць цвёрдым, цвярдзець’ (Борысь, 612; Сной₂, 706; Шустар-Шэўц, 1416). Гл. таксама стырня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)