Піску́ха ’(скаромны) абрад, вячэра перад Вадохрышчам’ (лельч., гом., Мат. Гом.). Да пі́скаць, піск (гл.). Матывацыя наймення няясная. Магчыма, калька літ. raudìnė ’малітва за памерлых з плачам і галашэннем’, raudà, raudãvimas ’плач, плач з галашэннем’, якое Лаўчутэ (Балто-слав. этнояз. отношения, 30) лічыць крыніцай бел. радуніца (радаўніца) ’дзень памінання памерлых, дзяды’; калькаваная назва ўтворана, каб пазбегнуць асацыяцый з ра́ды, ра́давацца ’весяліцца’.
◎ Піскуце́ць (пыскутыты) ’пішчаць’ (кам., ЖНС). З *pisk‑otь, гл. піск.
◎ Після́к ’сухая трава’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), піссяк ’сівец, Nardus stricta L.’ (Расл. св.). Гл. пяток ltc©
◎ Пісога ’вузкая прадаўгаватая чорная пляма’ (Варл.), пісагі ’шрамы на скуры жывёлы’ (маладз., ЛА, 1). Гл. пісаг, пісїіг.
Пісталет, пістоле́т, пістоль, пістоля ’агнястрэльная зброя з кароткім ствалом’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Касп.), ’дурны, сляпы’ (Нас.), ст.-бел. пистолетъ, пиштолетъ ’тс’ (з 1616 г.) запазычана са ст.-польск. pistolet, якое з франц. pistolet ’тс’. Аднак пістоль, пістоля узыходзіць да ст.-чэш. pišťala (са слэнгу гусітаў у XVI ст.) < písčala, píščela, píščel ’музычны інструмент’ і ’агнястрэльная зброя’; гэтае слова ў XV ст. запазычылі немцы (pitschal, pitschole, petstole) і слова (ужо *pitstol) перайшло ў франц. мову як pistolet — памяншальная форма ў сувязі з тым, што ў франц. мове pistole абазначае ’залатая манета’. У XVI ст. pišťala пранікла ў Польшчу (piszczel), у канцы XVII ст. — і ў Расію, а таксама ў іншыя краіны. Раманісты (Штрэкель, AfslPh, 26, 408; Меер–Любке, 542) выводзілі франц. pistolet з італ. pistola, а апошняе — з назвы горада Pistola ў Таскане. Гэтаксама і Варш. сл., 4, 210. Васэрцыер (173) у якасці крыніцы запазычання прыводзіць італ. pistolese ’паляўнічы нож з Пістоі’.
Пістаноўка ’пістоннае ружжо’ (ТСБМ, Мядзв., Касп.). Ад пістонавы < пістон (гл.). Аналагічна польск. pistonówka ’тс’. Сюды ж асіп. пістановажка ’стрэльба, якую зараджалі пістонамі’ (Сл. ПЗБ), хаця няяснай застаецца другая частка слова.
Пістон 1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц. piston, якое з італ. pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац. pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).
Пістон 2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх. пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск. piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.
◎ Пістульга́н ’шулёнак’ (Яруш., Нас.), пісгрольга ’крыкуха’ (Юрч. СНЛ). Да пустальга (гл.); фанетычныя змены, магчыма, у выніку дыстантнай асіміляцыі да ‑ль‑.
◎ Пісу́г, пісюг, пісагі (слуц., асіп., ЛА, 1). Гл. пісаг, пісяг.
Пісу́лька 1 ’запіска, маленькі ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). З рус. пису́ля, пису́лька ’тс’. Да пісаць (гл.).
Пісу́лька 2 ’аўтаручка’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Параўн. серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, балг. писа́лка ’ручка’. Аказіянальнае сучаснае ўтварэнне. Суф. ‑ульк‑а, магчыма, з польск. ‑ul‑a, ul‑k‑a.