Пісу́лька1 ’запіска, маленькі ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). З рус. пису́ля, пису́лька ’тс’. Да пісаць (гл.).

Пісу́лька2 ’аўтаручка’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Параўн. серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, балг. писа́лка ’ручка’. Аказіянальнае сучаснае ўтварэнне. Суф. ‑ульк‑а, магчыма, з польск. ‑ul‑a, ul‑k‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)