Піся́г, піся́га, пася́г, пісю́га ’шрам ад удару пугай’, ’крывавы след ад удару’ (Шат.; Мат. Гом.; ТС; рас., Шатал.), пісяга́ты ’стракаты’ (маст., Сцяшк. Сл.), бяроз. пісяга́сты ’тс’ (Сл. ПЗБ), піся́жыць ’біць бізуном ці чым-н. іншым, пакідаючы шрамы’; бярэз. піця́х, кам. пуцугі; петрык., лельч., рэч. пісягі, піцягі ’рагі ад поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). Параўн. піса́г ’тс’ (гл.); усе формы ўзыходзяць да *pisati, гл. піса́ць, першапачатковае значэнне — ’праводзіць лінію, рысу’, параўн. польск. дыял. piska ’рыска’, twarz łzami pisze (пра сляды слёз) (Варш. сл.), балг. радоп. пѝсинка ’рыска, палоска’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)