Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Во́сып (БРС, КТС). Рус. о́сыпь, укр. о́сип ’подаць зярном’, польск. osyp ’дзеянне па дзеяслову osypać’, серб.-харв. òsip ’сып’. Да асыпаць (гл.).

Во́сыпка ’мука або атрубы, якімі пасыпаюць корм жывёле’ (БРС); ’высыпка на целе, прышчы’ (БРС, Шат.). Укр. о́сипка ’здробнены ячмень, які даюць баранам у час злучкі і маладым баранчыкам; плата мукой або просам пастуху’, польск. osypka ’мука, якой пасыпаюць корм жывёле’, чэш. osypka ’сып’. Ад восып (гл.) з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. высыпка.

Вось1 (БРС, Нас., Гарэц., Касп., Бяльк., КЭС, КТС). Рус. ось, укр. вісь, род. скл. воси, ст.-рус., ц.-слав. ось, балг. ос, серб.-харв. о̑с, славен. ȏs, род. скл. osȋ, чэш., славац. os, польск. , в.-луж. wóska, н.-луж. wós, палаб. vüs. Генетычна тоеснымі да славянскіх форм з’яўляюцца літ. ašìs ’вось’, лат. ass, ст.-прус. assis, ст.-інд. ákṣaḥ м. р., авест. aša‑, лац. axis, ірл. aiss ’павозка’, грэч. ἄξων ’вось’, ст.-в.-ням. ahsa ж. р. ’вось’ (Траўтман, 14 і наст.; Праабражэнскі, 1, 667; Фасмер, 3, 168; Майргофер, 1, 16).

Вось2 выкл. (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., КЭС, Шат.), вося (Нас.). Рус. восе, ст.-рус. восе ’тс’. З во (гл.) і се ’вось, гэта’ (Фасмер, 1, 356). Сюды ж і вось ’потым’ (Жд., 1); параўн. рус. во́сеть ’нядаўна’.

Во́сьдзека, восьдзечка ’вось тут, блізка’ (Шат.). З вось + дзе + ка, дзе ‑ка — вядомая пры ўтварэнні прыслоўяў часціца; ‑ч‑ перад ‑ка надае прыслоўю ласкальны характар (Карскі 2-3, 68 і наст.).

Во́сьні ’сны’ (Касп.). Рус. восня ’тс’, воснях, воснах ’у сне’. Назоўнік восня, відавочна, з’явіўся вынікам скарачэння прысл. *воснях, якое ў сваю чаргу ўтворана ад во‑ і сон у месн. скл. мн. л.

Во́сяка ’вось тут’ (Шат.). Ад вося (гл. вось) і часц. ‑ка.