Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Скляпе́нне ‘дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены’, ‘падвальнае памяшканне’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяц., Варл.), ‘унутраная частка, паднябенне ў печы’ (Сцяшк., Шушк.), скляпе́нне, склепова́нне, склеп ‘тс’ (зах.-бел., ЛА, 4). З польск. sklepienie ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 96).

Скляпі́цца ‘пакрыцца тонкім лядком’ (Скарбы), скляпля́цца ‘зацягвацца лёдам’ (Сцяшк.). З польск. sklepić się ‘зрабіць скляпенне; закрыцца, зацягнуцца’ (Астроўскі, ABSl, 29, 153). Гл. склеп.

Скна́ра ‘скупы’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Байк. і Некр., Янк., Варл., ТС, Ян., Растарг.), скнэ́ра ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скны́ра ‘тс’ (ТС), скна́рына ‘тс’ (Юрч.), скна́рыць ‘выпрошваць; жміндзіць’ (Касп., Байк. і Некр.), скно́рыць ‘тс’ (Ласт.), скнары: да работы скнары ‘ахвочы, прагны’ (Б. Сачанка), скны́ры ‘скупы’ (ТС). Запазычанне з польск. sknara, sknera ‘тс’ (Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 97). Слова лічыцца выключна польскім (Брукнер, 494). Не адзначана ў ст.-бел., таму, відаць, запазычанне даволі позняе. Польскае слова — дэвербатыў ад sknerać ‘скардзіцца, хныкаць’, гукапераймальнага паходжання; гл. Борысь, 551.

Скнепа ‘скнара, жмінда’ (Шымк. Собр.). Няясна; магчыма, да кніпаць ‘вязаць’ (гл.), што лічыцца балтызмам (Лаўчутэ, Балтизмы, 68), або роднаснае ўкр. скні́ти ‘ныдзець, мучыцца’, якое звязана з склець, гл. (ЕСУМ, 5, 276). Менш верагодная сувязь з рус. скни́па ‘вош’ (< с.-грэч. σκνίπα ‘камар, блыха’, гл. Фасмер, 3, 643).

*Скнеціць, скнэ́тыты ‘сасцябаць (звычайна пра дождж)’, кнэ́тыты ‘біць, сцябаць’ (Клім.). Магчыма, да гнесці (гл.), параўн. укр. гніти́ти ‘гнясці; біць’, з аглушэннем пачатковага г.

Скны́га ‘дакучліва хныкаючы, плачучы’ (Пан. дыс.), скныгата́, скныго́цце ‘кволы, слабы чалавек’, скны́гаць ‘дакучліва хныкаць, пішчаць’ (там жа). Магчыма, ад кныкаць ‘перажываць’, гл.

Скны́да ‘скнара’ (карэліц., З нар. сл.). Кантамінацыя скнара і ныдзець, ныднік, гл.

Скня́га ‘скнара’ (Барад.). Да кня́гаць ‘канючыць, выпрошваць’, гл.

Ско́ба ‘дручок, палка (у плоце)’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да ска́ба (гл.).

Ско́бля ‘цяслярская прылада ў выглядзе нажа з ручкамі на канцах (ТСБМ, Шат., Касп., Яшк. Мясц., Бяльк., Варл., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), скабёлка ‘тс’ (Касп.), скабялёк ‘струг з адной ручкай’ (Нік. Очерки). Укр., рус. ско́бель, рус.-ц.-слав. скобль, польск. skobla, чэш. skoble ‘жалезная скобка ў хамуце’, славац. skobľa, славен. skȏblja, серб.-харв. ско̎бља дыял. ‘клямар’, балг. ско́бел. Прасл. *skobelь, *skobla. Ад страчанага яшчэ на праславянскім узроўні, як мяркуе Варбат (Этимология–1971, 3 і наст.), *skobiti, параўн. аднак скабіць (гл.), каш. skobić ‘здзіраць кару з дрэва’ (гл. SEK, 4, 281), з суф. ‑elʼ‑, ‑lʼa. Параўн. літ. skõbti, skobiù ‘скрэбці, зрываць’, skabýti, skabaũ ‘тс’, skabùs ‘востры’, лац. scabō, ‑ere ‘скабліць, скрэбці, часаць’, гоц. skában ‘скрэбці, стрыгчы’ і інш. Гл. Траўтман, 262; Мюленбах-Эндзелін, 3, 863; Вальдэ-Гофман, 2, 484; Фасмер, 3, 643. Младэнаў (584) выводзіць ад *skoba (гл. скаба́); Брукнер (494) таксама параўноўвае формы, што адпавядаюць скаба́ і скобля. Гл. яшчэ БЕР, 6, 761; Сной₁, 573.