Склеп ‘паглыбленае ў зямлю памяшканне для захоўвання прадуктаў’, ‘падзямелле для дамавін з нябожчыкам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Арх. Федар., Касп., Нік. Очерки, Др.-Падб., Бяльк., Байк. і Некр.; ашм., Стан.; Гарэц., Янк., Сцяшк., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), ‘скляпенне над подам печы’ (Шушк., Мат. Гом.), ‘труна’ (Мат.), ‘труна з шасці дошак’ (ТС), склеп, склёп ‘труна з накрыўкай-дашкам’ (стол., петрык., ЛА, 3), склёп ‘падзямелле’ (Растарг.). Запазычанне з польск. sklep (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 96), таксама як і рус. склеп, гл. Фасмер, 3, 641. Ст.-бел. склепъ < ст.-польск. sklep запазычана ў канцы XV ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 98). Параўн. скляпенне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)