Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Субо́та ’шосты дзень тыдня, які папярэднічае нядзелі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Федар. 4, ТС), сыбо́та (Янк. 2; Сцяшк., Мал., Ян.; Шымк. Собр., Мат. Маг., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), сабо́та (Сл. ПЗБ), сымбо́та: у сымботу будзем картоплю капаць (Жд. 2), сюды ж суботнік ’кніжка для ўпісвання імён нябожчыкаў для памінання ў памінальныя суботы’ (Шымк. Собр.), субо́ня (< суботня) ’мянушка цяляці, якое нарадзілася ў суботу’ (лаг., Сл. ПЗБ). Укр. субо́та, рус. суббо́та, ст.-рус. субота, польск., в.-луж., н.-луж., чэш., славац. sobota, палаб. sübota, серб.-харв. су́бота, славен. sobóta, балг. съ́бота, макед. сабота, ст.-слав. сѫбота/собота, што ўрэшце ўзыходзяць да ст.-яўр. šabbāt, арам. šabbətā ’дзень пасля шасці працоўных дзён’. У якасці непасрэдных крыніц запазычання разглядаюцца с.-лац. sabbata, мн. л. ад sabbatum пераважна для заходнеславянскіх і заходне-паўднёваславянскіх форм з пачатковым *so‑; адпаведную стараславянскую форму лічаць маравізмам, гл. Львоў, Зб. Нахцігалу, 186; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 328. Усходне- і паўднёваславянскія формы з *sǫ‑ узводзяцца, па адной версіі, да грэч. дыял. *σάμβατα, мн. л. ад *σαμβατον, пры літаратурным грэч. σάββατον (Фасмер, 3, 792 з аглядам літ-ры; Младэнаў, 626); па другой — да балк.-лац. *sambata, параўн. рум. sâmbăta (Скок, 3, 299). Германскае пасрэдніцтва, параўн. ст.-в.-ням. sambaʒtag (Міклашыч, 314 і інш.), адмаўляе Фасмер (там жа) з прычыны распаўсюджання *sobota ва ўсіх заходнеславянскіх мовах. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1331; Сной, 589; Борысь, 566; ЕСУМ, 5; Бязлай, 3, 282. Падрабязны агляд версій (з размежаваннем незалежных, як мяркуецца, па паходжанні *sǫbata і *sobata) гл. ESJSt, 14, 859–860. Формы з сы‑, са‑ — у выніку распадабнення перад губнымі зычнымі, параўн. спарадычнае сыпонь, сыпоня пры паўсюдным супонь, супоня (ЛА, 2), гл. Другасная назалізацыя перад губнымі вядома і іншым славянскім мовам, параўн. серб. прамбаба ’прабабуля’, і робіць уражанне аднаўлення першаснай у ст.-слав. сѫбота (параўн. Пятлёва, Этим. иссл., 2001, 48), што адпавядае аналагічным балканскім працэсам, у тым ліку с.-грэч. σάμβατον < σάββατον, гл. Зайкоўскі, Слов. етим., 199.

Субста́нцыя ’матэрыя; першааснова’ (ТСБМ, Некр. і Байк.); ст.-бел. субстанция ’ежа’, ’злучэнне; матэрыя; маса’, ’маёмасць’ (Ст.-бел. лексікон) запазычана праз ст.-польск. substancyja ’тс’ або непасрэдна з лац. substantia ’сутнасць; уласнасць; наяўнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, з рус. субстанция.

Субты́льны ’кволы, слабы’, ’далікатны, тонкі’ (ТСБМ), субтэ́льны ’зграбны’, сюды ж, відаць, субтына́е ’танец аднаго чалавека’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. субтелный ’тонкі, празрысты’ (1596 г.). Запазычана праз польск. subtelny, subtylny ’тонкі, крохкі, далікатны’ з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. subtil, ням. subtil, што да лац. subtīlus ’тонкі, пяшчотны’ (першапачаткова ’тонкатканы’ — *sub‑texlis, параўн. тэкстыль, гл.). Сучасная літаратурная форма, відаць, з рускай. Гл. Фасмер, 3, 793; ЕСУМ, 5, 464; Булыка, Лекс. запазыч., 196.

Субулдыга́ ’цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе; замёрзлая гразь у выглядзе выступаў’; субулды́жына ’скіба дзярністай зямлі на ворыве, кавалак сухой зямлі на засяроджаным полі’, субулды́жка ’тс’ (Яшк.), з якім, відаць, збліжана субулды́жка ’вялікая костка’ (мсцісл., З нар. сл.), гл. сулды́га. Гл. булдыга.

Субы́чыцца ’сабрацца’ (Юрч.), субы́тчыцца ’тс’ (Юрч. СНС), ’выдаткавацца, пацярпець выдаткі’ (Нас.). Паводле Насовіча “войти, ввестись в убытки” (там жа), у тым ліку ’сабраць сродкі на выдаткі’, звязана з убыць, гл. Параўн. прыбытак, прыбыць, гл. Іншага паходжання субы́чыцца ’насупіцца, нахмурыцца, як бык’ (Гіл.).

Субярэ́зіна ’нараст на бярозе’ (Касп.). З су- (’сумеснасць’; і бярэ́зіна (гл. бяроза).

Суважа́ць (suważaci) ’спачуваць’ (Тур.): stała ziaziulka suważaci (клец., Федар. 7). Няясна; паводле кантэксту, хутчэй ’суцяшаць’, параўн. разважаць (гл.) ’рассейваць трывогу, суцяшаць’ (Нас.).

*Сува́лак, сува́лок, сова́лок ’сувой, трубка палатна’ (Сл. Брэс., Уладз., ЛА, 4). Параўн. этымалагічна падобныя ст.-польск. swlak, swłak ’павітуха, Convolvulus L.’, ст.-чэш. svlak, серб.-харв. svlak ’тс’, балг. съ́влак, со́влак ’паўзучая расліна’, для якіх рэканструюецца праформа *sъ‑vol‑kъ адпаведна лац. con‑volv‑ulus (< convolvō), што дае падставы разглядаць гэтыя назвы як утвораныя ад кораня *volv‑ ’віць, абвіваць’ (Махэк₂, 597; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 353). Да валіць, валяць ’скручваць, звіваць у адно’, гл. валіць2. Параўн. сава́лак ’кавалак апрацаванай гліны’ (віц., БЛ, 18, 62), рус. дыял. су́вылык ’пакулле’, гл. Фасмер, 3, 793.

Су́валака ’пакулле’ (Нас., Касп., Юрч.), ’вяроўка’ (Нар. Гом.), ’маніцы’ (Гарэц.), су́волока ’пырнік, Agropyron repens L.’ (іван., пін., ЛА, 1). Параўн. рус. су́волока ’зброд’, ’пустазелле; дрэнныя каноплі, якія пакідаюцца на полі’. Ад су- і валачыць, валаку; параўн. су́валач ’адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай’ (барыс., Жд. 1). Насуперак Фасмеру (3, 793) цяжка аддзяліць ад формаў з сінкопай су́валка ’рэшткі валакна пасля трапання льну, канапель’, ’блытанае валакно’ (Бяльк.; ушац., Шатал.), ’пакулле’ (Яруш.), ’сухія карэнні, пырнік’ (паст., ЛА, 4), ’высахлыя расліны, якія зграбаюць восенню з агародаў’ (Растарг.), сува́лка ’рэшткі льну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы’ (докш., Гіл.), су́волка ’вельмі тоўстыя ніткі’ (ТС). Параўн. рус. су́валка ’ачоскі (льна, канапель)’, паводле Фасмера (там жа), ад валитъ (гл. валіць2). Борысь (Prefiks., 95) на аснове балцкіх адпаведнікаў, параўн. літ. są́valkos ’тое, што разам сцягнулі; галота, зброд’, узнаўляе прасл. дыял. *sǫvolka: *sъvelkti ’звалачы, сцягнуць’.

Сува́лка ’пырнік, карэнне пырніку’ (Сцяшк. Сл.; мядз., глыб., Сл. ПЗБ), су́валка ’тс’ (ЛА, 1), су́волока ’тс’ (там жа) з адаптацыяй да поўнагалосся. Паводле Сл. ПЗБ (там жа), з літ. sùvalka ’тс’, што ў сувязі з папярэднім словам (гл.) падаецца сумніўным. Параўн. сувалак, гл.