Бяро́за. Рус. берёза, укр. бере́за, польск. brzoza, чэш. břiza, балг. бре́за, серб.-харв. бре̏за і г. д. Прасл. *berza ’бяроза’. І.‑е. *bherā​xg̑‑. Параўн. літ. béržas, лат. bęr̃zs, ст.-інд. bhūrjá, ст.-ісл. bjǫrk, ст.-в.-ням. birihha ’бяроза’. І.‑е. корань, як думаюць, азначаў ’белы, светлы’: бяроза — *’светлае дрэва’. Сюды ж адносіцца і *berstъ ’бераст’. Праабражэнскі, 1, 24; Бернекер, 52; Фасмер, 1, 154; Брукнер, 45; Слаўскі, 1, 47; Махэк₂, 74 (апошні некалькі іначай). Да выразу бяро́завая каша, гл. Скрыпнік, Мовознавство, 1967, № 2, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)