Супо́ня ’рэмень для сцягвання клешчаў хамута’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Шат., ТС, Бяльк., Сержп. Прымхі, Маслен., Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), супо́нь ’тс’ (Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ), сыпо́ня ’тс’ (мёрск., Нар. лекс.), супо́нне ’тс’ (Мат. Гом.), сіпо́нька ’тс’ (Касп.), супо́ня ’раменьчык мятровай даўжыні’ (Пятк. 2), ’звіты дратаваны шнурок’ (Варл.). Укр. супо́ня, рус. супо́нь, супо́ня ’тс’. З *сѫ‑понь да *pęti, *pьnǫ ’пяць’ (Фасмер, 3, 805; ЕСУМ, 5, 478); параўн. этымалагічна і фармальна блізкае харв. súpon ’праца, якая выконваецца разам’, укр. дыял. сопо́ня ’мужчынскі пояс’ (< *sǫponʼa, Шульгач, Слов. етим., 454), гл. таксама апона, запан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)