Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.
Разбры́джаны ’разбэшчаны, распусны’ (Сцяшк. Сл.), параўн. бры́дзіна ’нягоднік’ (Юрч. СНЛ). Да бры́дкі (гл.). Параўнай таксама брыд 1 ’чад’ (гл.).
Разбры́згацца ’раскруціцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Ад бры́згаць ’пырскаць’. Гл. брызгачэ ’кутасы’.
Разбрэ́сца ’разысціся паволі’ (Юрч. СНЛ, Бяльк.). Ад брысці́ (гл.).
Разбубоніць ’разбухнуць’ (Касп.), рус. дыял. разбубо́нить, разбубе́ниться ’павялічыцца ў памерах’, ’растаўсцець (пра чалавека)’. Прыставачнае ўтварэнне ад гукапераймальнай асновы буб- (гл.) (< *bǫb‑ або *bub‑), параўн. балг. набъбна ’набухнуць’ і пад. (падрабязней пра яе гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3, 163–166).
Разбудава́ць ’раскідаць даўно пабудаванае’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад будава́ць (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз- (гл.) у яе зыходным значэнні ’разлучыць, раз’яднаць’, параўн. разарыць (гл.). Сучаснае разбудава́ць ’пашырыць будоўлю’ (ТСБМ).
Разбудры́ць ’разбэсціць’ (Сцяшк. Сл.), разбу́рыць, разбудра́ць ’разбэсціць, раздурыць’ (Мат. Гом., Янк. 1), разбыдрэ́ць ’раздурэць’ (мін., Гіл.); а таксама развідрэ́ць, развядрэ́ць ’разбэсціць, разбэсціцца’ (паст., Сл. ПЗБ). Магчыма, роднаснае бударажыць, будуражыць (гл.), укр. будара́жити, рус. будоражить ’узрушваць’, ’узбуджаць’, якія, аднак, не маюць пераканаўчай этымалогіі, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 6, 461–462. Відаць, ідэнтычнае развыдрэць ’зрабіцца смелым, храбрым, бойкім, дзёрзкім’ (Нас.), што да вы́дрэць ’тс’ ад выдра (гл.) у пераносным значэнні ’хто глядзіць, вылупіўшы вочы; дзёрзкі’ (Нас.).
Разбузо́ліць, разбурзо́ліць ’размясіць’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ). Ад раз- і бузава́ць (гл.) з экспрэсіўным фармантам ‑олі‑ (адносна яго гл. Борысь, Leksyka słów., 24–26).
Разбука́ць ’разбухаць, насычаючыся вільгаццю’ (Нас.), разбукаце́ць ’растаўсцець’ (Мат. Гом.), рус. дыял. разбука́ть ’разбухаць ад вільгаці’, разбу́клый ’разбухшы ад вільгаці (пра дровы)’, укр. бука́т ’кусок, скібка’. Ад раз- і буха́ць, які, магчыма, узыходзіць да і.-е. *bu‑ ’надуваць, раздуваць, пухнуць’, ’набрыняць’ (> буяць, гл.), параўн. лац. bucca ’надутая шчака, кусок (у роце)’. Такое ж развіццё семантыкі назіраецца ў слове разбрыняць ’патаўсцець’, пры брына ’вільгаць, вада’ (гл.).
*Разбу́таны, розбу́таны ’растрапаны’ (ТС), параўн. балг. розбу́тан ’расхістаны’, славен. razbutati ’растаўчы, разбіць’, што да прасл. *butati ’піхаць, біць’ (ЭССЯ, 3, 102).