Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Падпадуха ’перапёлка’ (Дразд.), пудпудніца ’тс’ (Маш.). Гукапераймальнае. Параўн. укр. підпідьом ’для адлюстравання крыку перапёлкі’, підпідьомкати ’крычаць (аб перапёлу)'

*Падпа́лак1 ’праснак’ (ТС, Мат. Гом.), подпалак, пудпалок ’тс’ (Сл. Брэсц.), подпальнік, подпаленік (ТС). Рус. подпалок ’што-н. падпаленае’, укр. підпилок, подпалок, пудпалок ’род мяккага хлеба; праснак’, польск. podpałek ’блін, спечаны на коміне’ (Карл.). Вытворныя ад падпаліць < паліць (гл.). Падрабязна гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 112.

Падпа́лак2 ’прут у ярме’ (Сцяшк. Сл.), подпалок ’частка сахі (жалезны прут), якая падтрымлівае паліцу’ (Сержп. Земл., Выг.), путпалок ’тс’ (Тарнацкі, Studia). Польск. podpałek ’тс’. Конфікснае ўтварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. у базавым слове. Падпалак падтрымлівае паліцу — асноўную частку сахі.

*Падпало́нік, подполднык ’тоўсты блін’ (Шатал.), пудпо‑ лднык ’корж з хлебнага цеста, які пяклі ў печы пры полымі’ (Клім., Бессон.). Паводле вывадаў Вештарт (Лекс. Палесся, 111), вытворныя ад polmen — (гл. полымя) падпалонік < *пад‑ паломнік займаюць заходнюю частку Прыпяцкага Палесся і прымыкаюць к заходнеславянскаму арэалу, параўн. польск. podpłomyk ’від плоскага бліна’, podpłomień ’блін, спечаны як бы на спробу, перад выпяканнем хлеба’ (Карл.), чэш. рор- laтепісе ’блін, спечаны з хлебнага цеста’ і г. д.

Падпалясываць ’падпяразваць’ (Мат. Гом.). З падпаясываць, з дыялектным змяненнем / > л.

Падпераза́ць ’сцягнуць, зацягнуць на таліі поясам, папругай і г. д.; надзець на каго-н. пояс, папругу і пад.’ Рус. (паўдн., зах.) подпераза́ть, укр. підпереза́ти ’тс’. Ад пераз (гл.).

Падпі́нак ’церассядзёлак’ (Шат., Сл. ПЗБ, Нар. лекс., мядз.), падпі́нак, падпі́нка ’падсядзёлак’ (Сцяшк. Сл.). Суфіксальны дэрыват ад падпінаць ’прымацоўваць’ (Сл. ПЗБ), якое, відаць, з польск. podpinać ’тс’ (гл. пнуць, пяць). Не выключана, што гэта можа быць і запазычаннем польск. podpinka ’падбрушнік’.

Падпі́нкі ’сорт позніх яблык’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, з пепінка (гл.) < пепін шаф рапны ’тс’.

Падпо́льшчык ’той, хто працуе ва ўмовах падполля’. Да падполле ’дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна’ < пол (гл.). Калька (або запазычанне) рус. подпо́льщик (Крукоўскі, Уплыў, III). Аналагічна падпо́льшчыца < рус. подпо́льщица.

Падпру́га. Гл. папру́га.

Падрабя́зны ’вельмі грунтоўны, дакладны, з усімі дэталямі і дробязямі’. Конфікснае ўтварэнне ад дробязь (гл.) з прыстаўкай па‑ і суф. ‑н‑.