Папру́га ’раменны пояс або наогул пояс; частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), попру́га ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’скураны пояс’ (Янк., Янк. 2, Маш., Сцяшк., ДАБМ, 931), ’частка збруі’ (Шат.), попруга ’частка збруі’ (Маслен.), папру́жка ’раменны пояс’ (Шат.), з іншым прэфіксам падпру́га ’папруга’. Рус. подпру́га, укр. попру́га, царк.-слав. попрѧга, польск. poprąg, poprąga, чэш., славац. popruh, славен. podprȏga. Ад prǫg‑, pręgati (гл. запрага́ць) (гл. Праабражэнскі, 2, 137; Фасмер, 3, 300; Махэк₂, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)