*Падпа́лак1 ’праснак’ (ТС, Мат. Гом.), подпалак, пудпалок ’тс’ (Сл. Брэсц.), подпальнік, подпаленік (ТС). Рус. подпалок ’што-н. падпаленае’, укр. підпилок, подпалок, пудпалок ’род мяккага хлеба; праснак’, польск. podpałek ’блін, спечаны на коміне’ (Карл.). Вытворныя ад падпаліць < паліць (гл.). Падрабязна гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 112.

Падпа́лак2 ’прут у ярме’ (Сцяшк. Сл.), подпалок ’частка сахі (жалезны прут), якая падтрымлівае паліцу’ (Сержп. Земл., Выг.), путпалок ’тс’ (Тарнацкі, Studia). Польск. podpałek ’тс’. Конфікснае ўтварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. у базавым слове. Падпалак падтрымлівае паліцу — асноўную частку сахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)