*Падпало́нік, подполо́нык ’тоўсты блін’ (Шатал.), пудполо́нык ’корж з хлебнага цеста, які пяклі ў печы пры полымі’ (Клім., Бессон.). Паводле вывадаў Вештарт (Лекс. Палесся, 111), вытворныя ад polmen — (гл. полымя) падпалонік < *падпаломнік займаюць заходнюю частку Прыпяцкага Палесся і прымыкаюць к заходнеславянскаму арэалу, параўн. польск. podpłomyk ’від плоскага бліна’, podpłomień ’блін, спечаны як бы на спробу, перад выпяканнем хлеба’ (Карл.), чэш. poplamenice ’блін, спечаны з хлебнага цеста’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)