Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ся́ўка экспр. ’п’яніца’ (Сцяшк. Сл.). Няясна, магчыма, гукапераймальнага паходжання, гл. сяўкнуць.

Сяўкі́ ’насенны матэрыял, малой колькасцю якога можна шмат засеяць’ (ашм., Стан.). Да сеяць, параўн. сеўкі, гл.

Ся́ўкнуць ’загучаць (пра рэзкі гук у лесе)’ (КСТ), сяўкоті́ты ’пішчаць (пра гусянят)’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), відаць, таго ж паходжання, што і се́ўкаць ’гаварыць злосна’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. ся́вкати, сявкоти́ти (пра голас маладых гусей), гл. ЕСУМ, 5, 495.

Сяўня́ ’сявалка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сцяшк.; паст., Сл. ПЗБ), сяўні́к ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), сівны́к ’тс’ (Сл. Брэс.), севе́нь ’тс’ (ТС), ст.-бел. севня, севальня ’пасудзіна; адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. сявалка.

Ся́ўрана ’суха і ветрана (пра надвор’е)’, ся́ўрыць ’сушыць на сцюдзёным ветры’ (Ласт.), сяўрёнка ’мяса, вытрыманае на халодных веснавых вятрах’, сяўрёный ’высіверачы (пра кумпяк, каўбасы, мяса)’ (віц., Нар. лекс.). Да север, сівер (гл.), параўн. рус. северя́к ’сцюдзёны паўночны вецер’.

Сяўру́га ’від асятра, Acipenser stellatus Pall.’ (ТСБМ). Запазычана з рус. севрю́га ’тс’, што, у сваю чаргу, з тат. söirök, уйг. süriik ’тс’ ад ст.-цюрк. сювре ’востры’, названа з-за вострай морды, гл. Фасмер, 3, 589; Адзінцоў, Этимология–1983, 128.

Сяўру́к ’Дзед Мароз’ (Ласт.), сяврю́к ’?’ (себеж., Мат.), уласнае імя Сяўрук (Шн. 2); сюды ж, відаць, і се́ўрук ’паўночны вецер’ (Касп.), параўн. укр. севрю́к ’наглядчык, ахоўнік’, рус. севру́к ’пануры, суровы чалавек’. Паводле Фасмера (3, 589), з *сѣверюк ад север (гл.); аналагічна Карскі 2-3, 36 (выдзяляе суф. ‑юк); Станкевіч (Стан., 1028) лічыць памяншальнай формай ад племянной назвы Севяра́нін. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 202 (па семантычных прычынах украінскае слова супастаўляецца з тур. savruk ’бязглузды, нязграбны, няўмелы’). Параўн. сяўрыць, сяўрана, гл.

Сяўрэ́каць ’гаварыць злосна’ (КСТ), сеўрэ́каць ’тс’ (ТС). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне ад сеўкаць, сяўкаць (гл.) па тыпу шаўкаць, шаўрыкаць, гл. Параўн., аднак, польск. siewrać ’гаварыць мовай злодзеяў’ (Каня, Słownik), аргат. siwrać ’гаварыць’, якое параўноўваецца з рус. аргат. се́врить ’разумець’, што выводзіцца з новагрэч. (e)skeurō (Варш. сл.).

Сяўцы́ ’сузор’е Стажары’ (ашм., Сл. ПЗБ). Калька літ. sė́jkai ’сейбіты’ (Грынавяцкене, Мацкевіч, Baltistica, 26, 2, 169).

*Сяхаціць, сяхоті́ты ’бліскаць; блішчаць’, сяхо́тня ’маланка’ (Сл. Брэс.), сяхоты́ты ’ззяць’: зоры сяхотят (кам., ЖНС). Гл. зіхацець.