Зіхаце́ць ’блішчаць, пералівацца’ (ТСБМ), зехаце́ць ’часта дыхаць, раскрываючы пашчу’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, тут адбываецца далейшае сумяшчэнне каранёў, прадстаўленых у ззяць 2 ’блішчаць’ і ззяць 1 ’быць адкрытым’ (адкуль зяваць). З ззяць 1 суадносіцца зяхаць (гл.) і зіхаць (гл.). Ад дзеяслова з суф. ‑ot‑ утвараецца назоўнік (параўн. рогат) zěxot‑, ад якога з суф. ‑ě‑ti — дзеяслоў zěxoteti > зехацець, які ўжываецца ў абодвух значэннях. Параўн. жухацець ’гарэць, свяціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)