Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Се́чань старое ‘студзень’ (Нас.). Укр. сі́чень, старое рус. сечень ‘студзень’, стараж.-рус. сѣчьнь ‘студзень; люты’, чэш. sečen ‘ліпень’, славац. velký sečeń ‘студзень’, malý sečeń ‘люты’, славен. дыял. sečenj ‘люты’, серб.-харв. се̑чањ, sijȇčanj ‘студзень’, балг. фальк. голя́м се́чко ‘студзень’, ма́лък се́чко ‘люты’, макед. сечко ‘люты’, ст.-слав. сѣчьнь ‘люты, студзень’. Прасл. *sěčьnь да *sekti, гл. сячы, як перыяд года, найбольш зручны для высечкі лесу з мэтай атрымання дзелавой драўніны (Шаўр, Этимология–1971, 98 і наст.), або для распрацоўкі ўчастка для раллі. Тлумачэнне, што месяц атрымаў назву па марозе, які “сячэ”, лічыцца народнай этымалогіяй. Назва для ‘ліпеня’ звязана з касьбой (старое *sěkti ‘зразаць траву’). Меркаванні Сноя (Бязлай, 3, 346) пра сувязі з літ. síekis, siẽkis ‘снежань студзень’ аналагічна літ. sãusis ‘студзень, снежань’ пры славен. súšec ‘сакавік’ (Сной₂, 713) падаюцца недастаткова абгрунтаванымі. Гл. ЕСУМ, 5, 258–259.

Се́чка1 ‘рыба Cobitis taenia L.’ (Янк. 3., ТС). Гл. секаўка.

Се́чка2 ‘рэзаная салома на корм жывёле’ (ТСБМ, Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС), се́чанка ‘тс’ (Нас., Бяльк.). Ад сячы, параўн. славен. дыял. sečka ‘парэзаная салома, сена’.

Се́чка3 ‘страказа’ (горац., ЛА, 1). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне страказа пад уплывам стрыкаць ‘сячы’, гл.

Се́чка4 ‘руя ваўкоў’ (ПСл). Відаць, з це́чка ‘тс’ (паводле ЛА, 1, разам з це́ка, распаўсюджана на поўдні моўнай тэрыторыі), пераасэнсаванага пад уплывам сячы ‘грызці’, параўн. воўк зарэзаў авечку.

Се́чка5 ‘мера сыпкіх рэчываў’: въ сечкѣ 6 гарнцевъ (Яшк. Мясц.). Да сек (гл.).

Сею́м ‘бяседа’ (бяроз., Шатал.). Відавочна, народная пераробка слова сейм (гл.). Параўн. посемова́ты ‘пагаманіць, параіць’ (там жа). Параўн. таксама рус. алан., арх. су́йма, суём ‘сход, людскі сход для размовы аб справах’, якое, паводле Фасмера, 3, 797, ад *sǫ‑ і *jьmъ.

Се́яць ‘весці сяўбу’, ‘прасейваць’. Укр. сі́яти, рус. се́ять, польск. siać, в.-луж. syć, н.-луж. seś, чэш. síti, славац. siať, серб.-харв. cȅjati, славен. sẹ̑játi, балг. се́я, макед. сее, ст.-слав. сѣꙗти, сѣти. Прасл. *sěti, *sějǫ. Роднасныя літ. séti, séju, séjau ‘сеяць’, лат. sẽt, sẽju, лац. serō (*sisō), sēvī, satum ‘сеяць’, гоц. saian, ст.-в.-ням. sâen ‘сеяць’ і г. д.; гл. Траўтман, 253 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 832, 836 і наст.; Фасмер, 3, 615 (з літ-рай); Махэк₂, 544. Да і.-е. *sě(i)‑ ‘сеяць’. Гл. БЕР, 6, 631; Сной₁, 558; Шустар-Шэўц, 1394–1395; Борысь, 543; Глухак, 546; ESJSt, 13, 810.

Се-сё ‘вось тут’ (ТС), ст.-бел. сесь, сесъ ‘гэты’ (Альтбаўэр, Ст.-бел. лексікон): сесь нашъ лист (Статут 1588 г.). Ад указальнага займенніка сь (гл. сей), параўн. нашъ сь листъ (грамата 1478 г.), шляхам падваення ці пашырэння іншымі займеннікамі (Карскі, 2- З, 53), гл. се, сё. Параўн. рус. сесь ‘зараз’ (Фасмер, 3, 613).