валюта, якая свабодна абменьваецца на інш. замежныя валюты і міжнар. плацежныя сродкі. і якой можа карыстацца кожны трымальнік пры разліках па гандл., крэдытных, інвестыцыйных і інш.міжнар. аперацыях без абмежаванняў. СКВ (іншы раз наз. цвёрдай валютай) валодае поўнай знешняй і ўнутр. абарачальнасцю, г. зн. аднолькавым рэжымам абмену і для рэзідэнтаў, і для нерэзідэнтаў. Гл.Канверсоўнасць валюты.
СКВАРЦО́Ў (Сяргей Канстанцінавіч) (20.1.1904, г. Луганск, Украіна — 4.2.1983),
расійскі кінадзеяч, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Праф. (1955). Скончыў кінааддзяленне Вышэйшых дзярж. курсаў пры Ленінградскім тэатр. тэхнікуме (1930). Працаваў на кінастудыях СССР. У 1938—55, 1969—74 выкладчык, у 1955—62 заг. кафедры, 1974—83 кіраўнік майстэрні кінарэжысёраў Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі. У 1962—69 маст. кіраўнік творчага аб’яднання на кінастудыі «Беларусьфільм».
СКВАРЦО́Ў-СЦЯПА́НАЎ (Іван Іванавіч) (сапр.Скварцоў, літ.псеўд. Сцяпанаў; 8.3.1870, г. Багародск, цяпер Нагінск Маскоўскай вобл. — 8.10.1928),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Маскоўскі настаўніцкі ін-т (1890). У рэв. руху з 1891, сацыял-дэмакрат з 1896, бальшавік з 1904, з 1921 чл.Цэнтр. рэвіз камісіі ВКП(б), чл.ЦКВКП(б) з 1925. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. У грамадз. вайну кіраўнік выд-ва «Камуніст». У 1920 удзельнічаў у аднаўленні органаў сав. улады на Беларусі. З 1925 рэд.газ. «Известия», нам.рэд. «Правды», рэд. «Ленинградской правды». Адначасова з 1926 дырэктар Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б). Чл.ЦВКСССР. Аўтар прац па эканам., гіст., прыродазнаўчых і філас. пытаннях. Пераклаў на рус. мову «Капітал» К.Маркса.
СКВА́ТЭРЫ (англ., адз. л. squatter ад squat самавольна пасяляцца на чужой зямлі),
фермеры, якія ў 17—19 ст. самавольна, явачным парадкам захоплівалі незаселеныя землі ў брыт. калоніях Паўн. Амерыкі, а потым у ЗША (да 1862), Аўстраліі і некат. інш. краінах. Скватэрства было магчымае дзякуючы вял. фонду свабодных зямель і адноснай слабасці мясц. адміністрацыі; адыграла важную ролю ў складванні там фермерскага, або прадпрымальніцкага, шляху развіцця сельскай гаспадаркі.
невялікі гарадскі сад; важная ч.азелянення населеных месцаў, дэкар. афармлення плошчаў і вуліц. Фарміруецца па асн. прынцыпах садова-паркавага мастацтва. Пл. звычайна 0,5—2 га. У адрозненне ад бульвара прызначаны пераважна для кароткачасовага адпачынку пешаходаў. С. можа мець самаст. закончаную кампазіцыю ці быць элементам буйнога арх.-ландшафтнага ансамбля. Звычайна асн. элемент кампазіцыі С. — пляцоўка для адпачынку з фантанам, дэкар. скульптурай, кветкавым партэрам, клумбамі, газонамі, пасадкамі дрэў, кустоў і інш. Першыя С. ўзніклі ў сярэдзіне 19 ст. ў Англіі, у 2-й пал. 19 ст. — у Расіі. Першыя С. на Беларусі — Аляксандраўскі сад (1870, цяпер Цэнтральны С.) з фантанам (1874) і на Саборнай пл. (1890-я г., цяпер пл. Свабоды) у Мінску. Найб. значныя С. ствараюцца ў адм.-грамадскіх цэнтрах (на плошчах Незалежнасці ў Мінску, Леніна ў Магілёве, Савецкай у Гродне), каля трансп.-планіровачных вузлоў (на прывакзальных плошчах у Гомелі, Маладзечне; Міхайлаўскі каля чыг. вакзала ў Мінску), перад буйнымі грамадскімі будынкамі (каля Бел.муз.т-ра ў Мінску, політэхн. ін-та ў Брэсце), каля помнікаў і мемар. комплексаў (С. на пл. Перамогі ў Мінску, каля помніка Вызвалення на пл. Свабоды ў Брэсце), у квартальнай забудове — т.зв. С.-«кішэні» (па вул. Берсана, на скрыжаваннях вул. Варвашэні і Куйбышава ў Мінску) і інш.
Г.С.Ларкін.
Міхайлаўскі сквер у Мінску. Скульптура «Дама на лаўцы» Скульптар У.Жбанаў. 1998.
ракетбол, спартыўная гульня з гумавым мячом (дыям. каля 4 см) і ракеткамі на прамавугольнай пляцоўцы (корце), абмежаванай сценкамі. Гуляюць двое або чацвёра (парамі). Мэта — падтрымліваць мяч у гульні і пры гэтым перашкаджаць дзеянням саперніка.
Узнік у сярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Першыя клубы арганізаваны ў 1890-х г. Спаборніцтвы праводзяцца з 1920, чэмпіянаты свету — з 1930. Існуюць варыянты гульні: т.зв. «брытанскі» («мяккі», або «міжнародны») і «амерыканскі» («жорсткі», або хардбол). Найб. пашыраны ў некат. краінах Еўропы, Паўн. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі, Афрыкі і інш.