СКВАРЦО́Ў-СЦЯПА́НАЎ (Іван Іванавіч) (сапр. Скварцоў, літ. псеўд. Сцяпанаў; 8.3.1870, г. Багародск, цяпер Нагінск Маскоўскай вобл. — 8.10.1928),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Маскоўскі настаўніцкі ін-т (1890). У рэв. руху з 1891, сацыял-дэмакрат з 1896, бальшавік з 1904, з 1921 чл. Цэнтр. рэвіз камісіі ВКП(б), чл. ЦК ВКП(б) з 1925. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. У грамадз. вайну кіраўнік выд-ва «Камуніст». У 1920 удзельнічаў у аднаўленні органаў сав. улады на Беларусі. З 1925 рэд. газ. «Известия», нам. рэд. «Правды», рэд. «Ленинградской правды». Адначасова з 1926 дырэктар Ін-та Леніна пры ЦК ВКП(б). Чл. ЦВК СССР. Аўтар прац па эканам., гіст., прыродазнаўчых і філас. пытаннях. Пераклаў на рус. мову «Капітал» К.Маркса.
Тв.:
Избранное. М., 1970.
Літ.:
Круглов А.А. Скворцов-Степанов — атеист. Мн., 1974.
т. 14, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)