помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю ў г. Маладзечна Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1867—71 з цэглы. У плане ўяўляе сабой традыц. 4-часткавую схему: званіца, трапезная, 3-нефавы квадратны асн. аб’ём і 5-гранная апсіда, абапал якой прыбудаваны рызніца і ахвярнік. Над асн. аб’ёмам — 8-гранны светлавы барабан. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з макаўкай завяршэнні і інш. Званіца і гал. светлавы барабан царквы маюць аднолькавую арх.-пластычную структуру: 8-гранная ў сячэнні канструкцыя завяршаецца какошнікам і шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Гэта надае кампазіцыі будынка цэласнасць і аб’ёмнае адзінства.
няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў г. Маладзечна ў 1860—64. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Кіраваў прагімназіяй інспектар. Мела 4 класы. Вучэбная праграма была аднолькавай з адпаведнымі класамі гімназій. Выкладаліся: рус. мова і славеснасць, ням. і франц. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, гімнастыка, танцы. Асоб, якія скончылі прагімназію, прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. Рыхтавала таксама настаўнікаў прыходскіх школ. У 1864 зачынена, на яе базе створана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
Літ.:
Ярушевич А. Молодечно и его учебные заведения. Вильна, 1914.
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ФА́БРЫКА МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ Створана ў 1948 у г. Маладзечна Мінскай вобл. на базе камбіната быт. абслугоўвання як арцель «Чырвоны партызан» па рамонце язычковых муз. інструментаў (баяны, акардэоны, гармонікі). З 1950 пачала вырабляць гармонікі. З 1954 — сучасная назва. У 1955 здадзены ў эксплуатацыю гал.вытв. корпус, цэх футляраў. У 1977—85 у ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1999): баяны (тыпу «Юпітэр») канцэртныя і гармонікі, дзіцячая мэбля, кухні «Маладзечна», сталы, табурэткі, крэслы, рабочае месца камп’ютэра, камплект дзіцяча-юнацкага пакоя.
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ АБЛАСНЫ́ АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА Існаваў у 1945—62 у г. Маладзечна Мінскай вобл. Створаны на базе агітатрада імя М.Горкага, які пасля вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў працягваў дзейнасць пад назвай Партыз. ансамбль Вілейскай вобл. З 1946 прафес. калектыў, у 1947 папоўнены артыстамі расфарміраванага Мазырскага (Палескага) ансамбля песні і танца. Кіраўнікі: А.С.Нікалаеў і Ф.Р.Ягадзінскі, з 1952 А.І.Білібін. Манера выканання акадэмічная. Выступаў у суправаджэнні баяністаў. У рэпертуары апрацоўкі бел. («Ой, ляцелі гусі з броду»), рус. і ўкр.нар. песень, творы муз. класікі, арыгінальныя вак.-харэаграфічныя кампазіцыі «Партызанскія танцы», «Ураджайная». Расфарміраваны.
Літ.:
Николаев А.С., Ягодинский Ф.Г. Лесные артисты // Люди Нарочанского края. Мн., 1975.
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ БОЙ 1812 Адбыўся ў вайну 1812 пры вызваленні г. Маладзечна рус. войскамі ад французаў 4—5 снежня. Пасля пераправы цераз р. Бярэзіна 26—28 ліст. Напалеон з ген. штабам і гвардыяй адступіў у напрамку Зембін—Плешчаніцы і 3 снеж. прыбыў у Маладзечна. Рус. войскі наступалі на Маладзечна з Пн праз Вілейку (авангард войск ген.-маёра П.В.Галянішчава-Кутузава) і з У (атрады войск ген. М.І.Платава і Я.І.Чапліца). 4 снеж. Напалеон адступіў у в. Беніца (Маладзечанскі р-н). 4 снеж. Платаў і Чапліц адцяснілі французаў у Маладзечна, дзе яны замацаваліся і ўзарвалі мост цераз р. Уша. У гэты час на дапамогу рус. войскам падышлі асн. сілы Дунайскай арміі П.В.Чычагова і войска ген. А.П.Ярмолава. Раніцай 5 снеж. яны ўварваліся ў горад і акружылі частку франц. ар’ергарда, якая здалася. 5 снеж. Напалеон прыбыў у Смаргонь, дзе перадаў камандаванне арміяй маршалу І.Мюрату, а сам накіраваўся ў Парыж. У гонар перамогі ў Маладзечне ў 1977 пастаўлены помнік.
Створаны ў 1968 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як вучэбны калектыў Маладзечанскага музычнага вучылішча. З 1985 гарадскі. У складзе аркестра студэнты, выкладчыкі і выпускнікі муз. вучылішча. У розныя гады калектыў узначальвалі Л.Саламонік, М.Казінец, Ю.Новікаў, З.Кафанава, В Грыбкоў, Р.Фрыдман. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор Р.Сарока. У рэпертуары творы муз. класікі, сучасных, у т.л. бел., кампазітараў: уверцюры «Карыялан» і «Эгмант», 5-я сімфонія Л.Бетховена, сімфоніі 40-я В.А.Моцарта, 1-я В.Каліннікава, 4-я і «Італьянскае капрычыо» П.Чайкоўскага; канцэрты для фп. з арк. Дж.Гершвіна, С.Рахманінава, Чайкоўскага, Э.Грыга; творы Я.Глебава, В.Іванова, У.Солтана і інш. З аркестрам выступаюць піяніст І.Алоўнікаў, спевакі М.Жылюк, Н.Залатарова, В.Кучынскі, В.Скорабагатаў і інш. Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (1988).
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ЗА́МАК Існаваў у 15—18 ст. на правым беразе р. Уша, як цэнтр абароны сярэдневяковага Маладзечна. Умацаваны землянымі валамі, на якіх стаялі драўляныя сцены-гародні і вежы. У 17 ст. на вуглах замка пабудаваны бастыёны. Зведаў разбурэнні і пажары ў канцы 14 ст., у 1519 (двойчы), 1533. У 1708 умацаванні замка выкарыстоўваліся ў бітве паміж рус. атрадам і групоўкай шведскіх войск. У 17—18 ст. у замку знаходзілася рэзідэнцыя кн. Агінскіх. На яго тэрыторыі ў 16—18 ст. быў мураваны храм. М.з. разбураны ў канцы 18 ст. Археал. даследаванні замка праводзіў М.А.Ткачоў (1976, 1980).
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ (шталаг № 342) у Вялікую Айчынную вайну. Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў г. Маладзечна ў ліп. 1941 для масавай загубы сав. ваеннапалонных, да 1942 тут трымалі і цывільнае насельніцтва. Меў 3 лагеры і 13 аддзяленняў на чыг. лініях, у якіх пастаянна ўтрымлівалася каля 30 тыс.чал.Тэр. лагера была абгароджана калючым дротам, вязні размяшчаліся ў бараках без ацяплення. Ад голаду (за суткі на чалавека выдавалі 100 г эрзац-хлеба i 1 л баланды), фіз. знясілення, эпідэміі тыфу і інш. хвароб у лагеры панавала масавая смяротнасць. Сістэматычна праводзіліся расстрэлы вязняў. Да чэрв. 1944 тут загублена 33 150 чал. На месцы лагера ў памяць аб ахвярах генацыду ў 1996 адкрыты мемар. комплекс.
Засн. ў 1959 як Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум. У 1986 пры тэхнікуме створана прафес.-тэхн. вучылішча. У 1993 тэхнікум і вучылішча аб’яднаны ў комплекс. У 1998/99 навуч.г. ў тэхнікуме спецыяльнасці: эканоміка і кіраванне вытв-сцю; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; менеджмент. Прымае асоб з базавай (на платнай аснове) і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Вучылішча на базе поўнай сярэдняй адукацыі рыхтуе прадаўцоў. Навучанне дзённае.
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1927—40. Цэнтр — г. Маладзечна. Створаны 1.4.1927 у складзе Віленскага ваяв. Польскай Рэспублікі. Падзяляўся на 8 гмін: Гарадоцкую, Красненскую, Лебедзеўскую, Маладзечанскую, Радашковіцкую (вылучаны з Вілейскага пав.), Беніцкую (з Ашмянскага), Палачанскую (з Валожынскага), Ракаўскую (са Стаўбцоўскага). З 4.12.1939 у Вілейскай вобл.БССР. 15.1.1940 скасаваны.