праводныя элементы лубу. (флаэмы) голанасенных і кветкавых раслін. Утвараюцца з пракамбію і камбію. У кветкавых раслін С.т. — аднарадныя цяжы злучаных канцамі цыліндрычных жывых бяз’ядзерных клетак. Іх характэрная асаблівасць — папярочныя перагародкі паміж клеткамі-членікамі, якія маюць шматлікія навылётныя адтуліны (перфарацыі), што нагадваюць сіта (адсюль назва). Праз іх па ўсёй сістэме С.т. злучаецца пратаплазма клетак і праходзяць растворы, багатыя арган. рэчывамі. Да С.т. прымыкаюць функцыянальна і генетычна звязаныя з імі жывыя суправаджальныя клеткі. У голанасенных раслін перфарацыі рассеяны на бакавых сценках моцна выцягнутых і звостраных на канцах клетак-членікаў, якія пазбаўлены суправаджальных клетак і маюць ядры. У большасці раслін С.т. функцыянуюць 1 год, у вінаграду — 2, ліпы — некалькі, некат. пальм — дзесяткі гадоў.
род птушак сям. сітаўкавых атр. вераб’інападобных. 11 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. Жывуць на адкрытых прасторах у тундрах, стэпах, на балотах, лугах, некат. ў лясах і зарасніках. На Беларусі 3 віды С.: белая (M. alba), жоўтагаловая (M. citreola), жоўтая (M. flava).
Даўж. цела да 23 см, маса да 30 г. Апярэнне чорнае, белае, шэрае, жоўтае і зеленаватае. Ногі тонкія і доўгія, добра прыстасаваныя для перамяшчэння па зямлі. Хвост доўгі, ім С. пастаянна патрэсваюць (адсюль рус. назва трясогузки). Насякомаедныя. У кладцы 2—7 яец.
СІТКЕ́ВІЧ (Міхаіл Васілевіч) (н. 25.10.1949, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БПІ (1971). З 1978 у БПА. Навук. працы па праблемах і даследаванні дыфузійнага ўмацоўвання металарэзнага інструменту, тэхнал. аснасткі, дэталей машын у спецыялізаваных дыфузійна-актыўных парашковых асяроддзях.
Тв.:
Химико-термическая обработка инструментальных материалов. Мн., 1986 (у сааўт.);
Совмещенные процессы химико-термической обработки с использованием обмазок. Мн., 1987 (разам з Я.І.Бельскім).
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 44 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,83 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 970 м, найб.глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 7,2 км. Пл. вадазбору 8,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 8—9 м, параслі лесам і хмызняком, на Пдвыш. да 17 м, у верхняй ч. разараныя. Пойма шыр. 10—40 м, укрытая хмызняком, на ПнЗ пераходзіць у вярховае балота. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн тарфяныя. У крайніх паўд.-зах. і паўн.-ўсх. частках катлавіны мелі з глыб. 1,2, 1,7 і 2,3 м. Дно да глыб. 4 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. Мінералізацыя вады 120—150 мг/л. празрыстасць 1,9 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае. Шыр. паласы расліннасці да 200 м, пашырана да глыб. 3,2 м. На Пд выцякае ручай у воз. Сіценец.
Існаваў у 16 ст. на паўд.-зах. беразе воз. Сітна каля вытокаў р. Палата (Полацкі р-н Віцебскай вобл.). Пабудаваны ў 1563 з дрэва на штучнай земляной выспе, умацаванай драўлянымі канструкцыямі. Трапецападобную форму замка вызначала канфігурацыя мыса, утворанага берагам возера і лукавінай ракі. Быў умацаваны драўлянымі абарончымі сценамі-гароднямі з 4 вуглавымі чацверыковымі 3-яруснымі вежамі (на паўкруглых у плане асновах), накрытых двухсхільнымі дахамі. Праезд у замак размяшчаўся ў сцяне з боку перашыйка паміж ракой і возерам. 1-павярховая драўляная забудова размяшчалася ў цэнтры замка, свабодная прастора ўздоўж сцен прызначалася для манеўра войск. С.з. разбураны войскамі ВКЛ у 1566, потым адбудаваны і зноў знішчаны пры штурме ў час Лівонскай вайны 1558—83. Вядомы паводле малюнка С.Пахалавіцкага 1579.
Ю.А.Якімовіч.
Сітнаўскі замак. З малюнка С.Пахалавіцкага. 1579.
СІ́ТНЕНСКАЕ ВО́ЗЕРА, Сітняцкае возера. У Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вярхіта, за 24 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна. Пл. 0,47 км², даўж. 1,88 км, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 4,25 км. Пл. вадазбору 9,77 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—14 м, параслі хмызняком, на Пн — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. На З выцякае ручай у р. Вярхіта.
род кветкавых раслін сям. сітнікавых. Больш за 250 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і халодных абласцях, некат. — у высакагор’ях тропікаў і субтропікаў. На Беларусі 19 відаў. Найб. вядомыя С.: ніткападобны (J. filiformis), разгалісты (J. effusus), рапухавы (J. bufonius), скучаны (J. conglomeratus), сплюшчаны (J. compressus), членісты (J. articulatus). Трапляюцца на балотах, па берагах вадаёмаў.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. ад 2—3 да 80—90 см. Сцёблы шматлікія, цыліндрычныя. Ніжняе лісце лускападобнае, сцябловае — з цыліндрычнай голай пласцінкай, часам усё лісце лускападобнае. Кветкі бураватыя ці зеленаватыя, адзінкавыя або сабраныя ў пучкі. Плод — каробачка. Сцёблы некат. відаў выкарыстоўваюць для пляцення вырабаў.
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Свіслач. Цэнтр Ананіцкага с/с і калгаса. За 15 км на Пн ад г. Мар’іна Горка, 55 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Пухавічы. 402 ж., 127 двароў (2001). Міжгасп. аб’яднанне «Ананічы», прадпрыемствы па памоле мукі і разліве спіртных напіткаў. Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
СІ́ТНІЦА (Віктар Васілевіч) (1927, в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — май 1944),
удзельнік партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 у партызанах: разведчык атрада А.Р.Волкава, са жн. 1943 падрыўнік 125-й Капаткевіцкай партыз. брыгады. Пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. У маі 1944 схоплены акупантамі і закатаваны. Узнаг. ордэнам Айч. вайны.