У Прыморскім краі (Расія) на ўсх. і зах. схілах хр. Сіхатэ-Алінь (выш. да 1600 м) і ўзбярэжжы Японскага мора. Засн. ў 1935, Пл. 347,1 тыс.га. Шмат рэк, крыніц, горных азёр. Асн. тып глеб — бурыя горна-лясныя. Лясы займаюць 99% тэр., добра вызначана паясная занальнасць. Пануюць кедроўнікі, якія ўтвараюць шматлікія асацыяцыі. У флоры больш за 1000 відаў вышэйшых раслін, у т. л. рэдкіх і знікаючых. Млекакормячых 62 віды, сярод якіх прадстаўнікі прыамурскай, маньчжурскай, японскай фауны: амурскі тыгр, чорны мядзведзь, гарал, плямісты алень, магера, янотападобны сабака; з барэальнай фауны — буры мядзведзь, лось, собаль. Больш за 320 відаў птушак, у т. л. эндэмікаў. Разводзяць гаралаў.
жалезны метэарыт, які ўпаў 12.2.1947 у заходніх адгор’ях Сіхатэ-Алінскага хрыбта.
Выпаў у выглядзе метэарытнага дажджу, які ўтварыўся ад драбнення асн. масы на выш. 4—5 км над Зямлёй. Падзенне суправаджалася ўспышкамі святла і выбухамі. Найбольшыя яго экзэмпляры ўтварылі кратэры дыяметрам ад 4 м да 28 м, дробныя рассеяліся на плошчы каля 3 км². Агульная маса метэарытнага рэчыва прыкладна 70 т, маса асколкаў і асобных экзэмпляраў, знойдзеных на плошчы падзення, 37 т, найбольшы з іх 1745 кг. Складаўся з жалеза (93%), нікелю (6%) і невял. колькасці фосфару, кобальту, серы і медзі.
горная сістэма на ПдУ Расіі ў Прыморскім і Хабараўскім краях, паміж Японскім м. і далінамі р. Усуры і ніжняга Амура. Даўж. 1200 км, шыр. да 250 км, сярэдняя выш. 800—1000 м, найвыш. пункт г. Тардокі-Яні (2077 м). Складаецца з хрыбтоў, выцягнутых з ПнУ на ПдЗ і падзеленых глыбокімі далінамі. Пераважае сярэднеўзгорысты рэльеф. Паўн.ч. — высокае плато, складзенае гал.ч. з базальтаў. На У абрываецца да мора, утвараючы сярэднягорныя хрыбты са стромкімі схіламі. Асобныя невял. базальтавыя плато характэрны і для паўд.ч. гор. Цэнтр.ч. складаецца з найб. высокіх горных хрыбтоў паўн.-ўсх. распасцірання. На З паката паніжаецца да даліны р. Усуры; характэрны вузкія падоўжаныя даліны і катлавіны, якія аддзяляюць перадавыя хрыбты (выш. 900—1300 м): Сіні, Усх. Сіні, Халодны і інш. Вышэй за 900—1700 м — гальцы. Рэшткі стараж. зледзянення. Восевая ч. складаецца з ніжнепалеазойскіх метамарфічных сланцаў і кварцытаў, перарваных інтрузіямі гранітаў, усх. і зах. — з мезазойскіх адкладаў (пясчанікі, кангламераты, алеўрыты). Пашыраны (асабліва на Пн) андэзіта-базальтавыя пароды палеагенавага ўзросту. Сейсмічны, землетрасенні да 6—7 балаў. З інтрузіямі звязана арудзяненне (волава, золата, поліметалы, вальфрамавыя руды). У тэктанічных упадзінах паклады бурага і каменнага вуглёў. Клімат мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -12 да -26 °C; ліп. 15—21 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. З зах. схілу вытокі р. Усуры і яе прытокаў Вял. Усурка, Бікін, Хор, прытокаў Амура — Анюй, Гур; з усх. — малыя горныя рэкі, што ўпадаюць у Татарскі праліў. Схілы гор укрыты лясамі, на Пн хвойнымі (аянская елка, белакорая піхта, даурская лістоўніца), на Пд і ў цэнтр.ч. (да. выш. 500 м) — хвойна-шыракалістымі (мангольскі дуб, ліпа, клён, маньчжурскі арэх, карэйскі кедр). На найб. высокіх вяршынях — горная тундра. Сіхатэ-Алінскі запаведнік і Лазоўскі запаведнік.
СІ́ХРА (Андрэй Восіпавіч) (1773, г. Вільня — 15.12.1850),
гітарыст, кампазітар. Па паходжанні чэх. З 1801 працаваў у Маскве, з 1813 у Пецярбургу. З 1926 выдаваў нотны «Journal pour la guitare...» («Часопіс для гітары»), у 1828—29 «Петербургский журнал для гитары...» Удасканаліў 7-струнную гітару, зацвердзіў яе сучасны строй. Гітарыст-віртуоз, выступаў у шматлікіх гарадах. Аўтар твораў для гітары, у т. л. варыяцыі на рус.нар. песні, пералажэнняў твораў розных кампазітараў. Складальнік кн «Тэарэтычная і практычная школы для 7-струннай гітары» (1870).