штат на Пн ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Паўн.-Усх. цэнтра. На ПнУ прымыкае да воз. Мічыган, на 3 мяжа праходзіць па р. Місісіпі, на У — па р. Агайо і яе прытоку р. Уобаш. Пл. 146 тыс.км2, нас. 11830 тыс.чал. (1995). Адм. ц. — г. Спрынгфілд, найб. горад, прамысл. цэнтр, чыг. вузел і порт на Вял. азёрах — Чыкага. Гар. насельніцтва 83%.
Паверхня — узгорыстая раўніна (выш. да 376 м на Пн). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 24 °C. За год выпадае да 1000 мм ападкаў. Гал. рака Місісіпі з прытокамі Рок, Ілінойс, Каскаскія, Агайо. Пераважаюць урадлівыя чарназёмныя глебы. І. — адзін з высокаразвітых індустр.-агр. штатаў ЗША Асн. галіны апрацоўчай прам-сці: электратэхн., электронная, вытв-сцьпрамысл., буд. абсталявання і с.-г. прылад, сродкаў транспарту, чорная металургія, харч. (мясная, мукамольная, тлушчавая), хім., нафтаперапр., паліграф., гарбарна-абугковая. Здабыча нафты, каменнага вугалю, плавіковага шпату, буд. матэрыялаў. Вырошчваюць кукурузу, сою (2-е месца ў ЗША), люцэрну, пшаніцу, ячмень, жыта, авёс, агародніну. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, хатнюю птушку. Развіты чыг. і аўтамаб. транспарт. Праз І. праходзіць Ілінойскі водны шлях.
каналізаваны водны шлях у ЗША (штат Ілінойс), які злучае сістэму Вялікіх Азёр з р. Місісіпі. Пачынаецца каля г. Чыкага з воз. Мічыган, праходзіць па Чыкагскім канале, рэках Дэс-Плейнс, Ілінойс, канчаецца каля г. Графтан на р. Місісіпі. Адкрыты ў 1933. Даўж. 526 км, глыб. 3,7—5,7 м; 7 шлюзаў.
у ЗША, у штатах Ілінойс, часткова — Індыяна і Кентукі. Пл. 122 тыс.км2. Вугляносныя адклады сярэдняга і верхняга карбону. Агульныя запасы каля 365 млрд. т. Вуглі бітумінозныя. Прамысл. распрацоўка падземным спосабам з 1875, кар’ерамі з 1928. Цеплыня згарання 25,5—34,7 МДж/кг.
у ЗША (штаты Ілінойс, Індыяна, Кентукі), у басейне ніжняга цячэння р. Агайо. Пл. 275 тыс.км2. Нафтагазаносныя адклады палеазою. Больш за 1100 нафтавых і 200 газавых пакладаў (пераважна дробных). Пачатковыя запасы 544 млн.т нафты і 70 млрд.м³ газу. Гал. нафтавыя радовішчы: Олд-Ілінойс, Сейлем, Клей-Сіці, Нью-Хармані.
грамадска-паліт. і культ. рух 1830—40-х г. у Харватыі, Славоніі і інш.паўд.-слав. землях, абумоўлены працэсам складання харвацкай нацыі. Ідэолагі І. лічылі паўд. славян і некаторыя неслав. народы нашчадкамі стараж.ілірыйцаў (адсюль назва руху), ставілі бліжэйшай мэтай іх літ.-моўнае аб’яднанне на аснове харвацкай мовы як перадумову будучага паліт. аб’яднання (стварэння аўтаномнага краю Ілірыя ў складзе федэратыўнай манархіі Габсбургаў). Дзеячы 1. выдавалі газеты і стваралі л-ру на харвацкай мове, патрабавалі ад аўстр. ўрада забеспячэння аўтаноміі Харватыі і Славоніі. Дзякуючы намаганням дзеячаў І. ў 1847 харвацкая мова была прызнана афіцыйнай у Харватыі і Славоніі.
васальныя ад Францыі дзярж. аб’яднанні славенскіх і харвацкіх зямель, а таксама вобласць Карынтыя і г. Трыест у 1809—14. Створаны Напалеонам І з мэтай злучыць па сушы Францыю з Турцыяй. Назва ад плямён ілірыйцаў, якія іх насялялі ў старажытнасці. Узначальваліся франц. ген.-губернатарам. Пл. 55 тыс.км2, нас. 1483 тыс. (1812). Адм. ц. — г. Любляна. Улады правялі шэраг рэформ, якія паспрыялі развіццю капіталізму. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 І.П. адышлі да Аўстрыі і заставаліся пад яе панаваннем да 1918.
старажытнаіндаеўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тыс. да н.э. насялялі ПнЗ Балканскага п-ва ад узбярэжжа Адрыятычнага м. да Дуная. Найб. вядомыя з гэтых плямён істры, яподы, далматы, лібурны і інш. Пасля працяглай барацьбы І. заваяваны рымлянамі ў 1 ст. да н.э. і потым моцна раманізаваны. Канчаткова асіміляваны ў час Вялікага перасялення народаў. Нашчадкамі стараж. І. некат. вучоныя лічаць сучасных албанцаў.
у Старым запавеце (3-я і 4-я кн. Царстваў) прарок. Прыхільнік бога Яхве, змагар за ўмацаванне яго культу як адзінага ў Ізраільскім царстве, смела ўступае ў змаганне са жрацамі і ізраільскімі царамі — абаронцамі культу бога Ваала. Адораны амаль боскай уладай цудатворац, вуснамі якога гаворыць сам Бог, прапаведнік, які прадказвае будучыню ад імя Бога. Паводле падання, меў аблічча жабрака-аскета. Пасля заканчэння яго місіі Бог узнёс І. на неба на вогненнай калясніцы. У розных народаў пра І. існуе вял. паслястаразапаветная міфалагічная традыцыя. Напр., у слав. традыцыях І.-прарок выступае як персанаж, звязаны з громам, дажджом і ўрадлівасцю. Менавіта ў гэтым кантэксце 20 ліп. па ст.с. праваслаўныя адзначаюць свята «Ільін дзень», ці Ілья (Ілля).
Ілія Прарок. Абраз наўгародскай школы. Канец 14 — пач. 15 ст.
рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах Мінскай вобл., у бас.р. Вілія. Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 1220 км2. Утвараецца ад зліцця рэк Каменка і Бачылаўка, цячэ па паўн.-зах. схілах Мінскага ўзв., ніжэй па паўд.-ўсх. ускраіне Нарачана-Вілейскай нізіны. Асн. прытокі: Сліжанка, Мышкаўка, Выпрата, Жучок, Рыбчанка (злева), Дроздка (справа). Даліна невыразная, шыр. 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шыр. 300—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае, шыр. у межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Прымае сцёк з меліярац. каналаў. У ніжнім цячэнні — зона адпачынку Вілейка.
старажытнагрэчаская эпічная паэма, аўтарства якой (разам з «Адысеяй») прыпісваюць Гамеру. Узнікла, відаць, у 9—8 ст. да н.э. ў Іоніі на аснове паданняў пра Траянскую вайну (13 ст. да н.э.). Напісана гекзаметрам (каля 15700 вершаў). У 3—4 ст.ант. філолагі падзялілі яе на 24 песні. Як і «Адысея», верагодна, доўгі час бытавала ў вуснай форме. «І.» апавядае пра асаду грэкамі-ахейцамі г. Іліён (Троя). Яе кампазіцыя і сюжэты падпарадкаваны паэтыцы гераічнага эпасу: паход выкліканы выкраданнем траянцам Парысам Алены, жонкі ахейскага цара Менелая. Цэнтр. сюжэт паэмы — гнеў гал. героя Ахіла, абдзеленага прадвадзіцелем паходу Агамемнанам (Ахіл адмаўляецца ўдзельнічаць у бітве, пакуль ад рукі траянца Гектара не гіне яго сябар Патрокл). Ахіл забівае Гектара ў паядынку, а паэма заканчваецца апісаннем трызны па Патроклу і Гектару. На бел. мову ўрывак з «І.» пераклаў Ю.Дрэйзін, цалкам — Б.Тарашкевіч (захаваліся ўрыўкі).
Публ.: Бел.пер. — у кн.: Тарашкевіч Б. Выбранае. Мн., 1991.; Рус.пер. — Илиада; Одиссея. М., 1967.