расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Расіі (1977). Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1969). З 1969 саліст Цэнтр. тэлебачання і радыё, з 1983 — Дзярж. канцэртна-тэатр. гастрольнага аб’яднання «Масканцэрт». Арганізатар (1990) і маст. кіраўнік Дзярж.т-ра эстрадных паказаў «Музычнае агенцтва». У рэпертуары песні сучасных кампазітараў. Выканаў шэраг партый у араторыях, канцэртных пастаноўках опер «Ліпеньская нядзеля» У.Рубіна, «Асуджэнне Лукула» П.Дэсаў, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна і інш. Лаўрэат 4-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1970, Масква), міжнар. фестываляў песні ў Сопаце (Польшча) і «Залаты Арфей» (Балгарыя; абодва 1972).
ЛЕ́ШЧАНКА (Міхаіл Ісакавіч) (н. 27.2. 1930, в. Стараселле Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1959). З 1963 выкладае ў Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы раманістыкі і агульнага мовазнаўства. Аўтар манаграфій «Змяненне семантыка-сінтаксічнай спалучальнасці французскіх дзеясловаў (XVI—XX стст.)» (1971), «Віртуальны і актуальны аспекты сказа» (1988), вучэбных дапаможнікаў па граматыцы і стылістыцы франц. мовы («Граматыка французскай мовы», 1997, і інш).
расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Дэбютаваў у 1915. З 1918 жыў пераважна ў Румыніі. Гастраліраваў у краінах Зах. Еўропы і Б. Усходу. У сярэдзіне 1940 — пач. 1950-х г. рэпрэсіраваны. Рэпертуар уключаў рус., укр., цыганскія нар. песні (часта акампаніраваў сабе на гітары), песенна-танц. нумары, песні сав. кампазітараў і ўласныя творы. Валодаў голасам прыемнага тэмбру; выкананне вызначалася сцэн. тэмпераментам, шчырасцю, давяральнасцю.
Дзейнічала ў 1832—64 у в. Лешчанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. Вырабляла аконнае шкло. У 1864 мела 2 драўляныя карпусы, 3 свірны, 5 інш. памяшканняў, 3 печы для выплаўкі шкла; працавала 87 чал., выраблена 1500 скрынак шкла.
горад на ПнЗ Францыі, на р. Сарта. Адм. ц. дэпартамента Сарта і гал. горад гіст.вобл. Мэн. 148 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: аўта- і авіябуд., тэлевізійная, тэкст., хімічная. Маст. музей. Раманскі сабор (11—12 ст) і цэрквы (10—14 ст.).
ЛЕ БЕЛЬ ((Le Bel) Жазеф Ашыль) (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930),
франц. хімік, адзін з заснавальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1929). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай актыўнасці арган. злучэнняў. Прапанаваў тэорыю асіметрычнага атама вугляроду (1874, адначасова з Я.Х. вант Гофам). Атрымаў першае аптычнаактыўнае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1892).
ЛЕ ДУ ((Le Doux) Франсуа Габрыэль) (1755?, Парыж — 2.2.1823),
танцоўшчык, балетмайстар, педагог. Паводле паходжання француз. Паслядоўнік Ж.Ж.Навера. З 1770 саліст т-ра «Каралеўская акадэмія музыкі і танца» («Гранд-Апера») у Парыжы. У 1782—85 па запрашэнні падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза працаваў балетмайстрам у яго прыдворным т-ры ў Гродне, выкладаў у балетнай школе ў Паставах (у 1784 паставіў уласны «Балет вод, або Купель Дыяны»). Пасля смерці Тызенгаўза па загадзе караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага сфарміраваў і ўзначальваў балетную трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» (дэбютавала 24.9.1785 яго балетам «Гілас і Сільвія», падрыхтаваным у Пастаўскай балетнай школе; працавала да 1794). Аснову трупы складалі прыгонныя артысты Гродзенскага балета, у т.л. яго вучні М.Рымінскі, Е.Валінскі, Д.Сітанская, М.Малінская, Р.Лаўцэвіч. У 1785—89 паставіў больш за 30 балетаў, у т.л. на ўласныя лібрэта («Ванда, каралева Польская» і інш.). У 1800 арганізаваў у Варшаве балетную школу, у 1805—07 узначальваў балетную трупу Нац.т-ра В.Багуслаўскага, у 1817 адкрыў прыватную школу салонных танцаў.
ЛЕ ДЫК АНЬ (Le Duc Anh; н. 1.12.1920, Хуа Цьен-Хюэ, В’етнам),
в’етнамскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі. Скончыў Акадэмію Ген. штаба Узбр. сіл СССР у Маскве. Удзельнік партыз. руху супраць японцаў у 2-ю сусв. вайну і вайны Супраціўлення супраць французаў (1946—54). У час В’етн. вайны 1964—73 камандаваў сіламі Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама. З 1976 на камандных і штабных пасадах у В’етн.нар. арміі, у 1980—86 нам. міністра, у 1987—92 міністр нац. абароны Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (СРВ). У 1992—97 прэзідэнт СРВ.
ЛЕ ДЫК ТХО (Le Duc Tho; 14.10.1911, прав. Нам Ха, В’етнам — 13.10.1990),
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, 1930), удзельнік В’етміня. У 1930—36 і 1941—45 знаходзіўся ў зняволенні ў франц. турме. З 1945 чл.ЦК і Пастаяннага к-та КПІК. У 1948—55 на парт. рабоце на Пд В’етнама. З 1955 чл. палітбюро ЦК Партыі працоўных В’етнама (потым Камуніст. партыя В’етнама), у час в’етн. вайны 1964—73 адказваў за палітыку партыі ў Паўд. В’етнаме. З 1968 фактычны кіраўнік дэлегацыі Дэмакр. Рэспублікі В’етнам на парыжскіх перагаворах, у выніку якіх падпісана Парыжскае пагадненне 1973. У 1986 пакінуў усе парт. і дзярж. пасады. Нобелеўская прэмія міру 1973 (разам з Г.Кісінджэрам), адмовіўся ад яе.