ЛЕ́ШЧАНКА (Леў Валяр’янавіч) (н. 1.2.1942, Масква),
расійскі эстрадны спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Расіі (1977). Нар. арт. Расіі (1983). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1969). З 1969 саліст Цэнтр. тэлебачання і радыё, з 1983 — Дзярж. канцэртна-тэатр. гастрольнага аб’яднання «Масканцэрт». Арганізатар (1990) і маст. кіраўнік Дзярж. т-ра эстрадных паказаў «Музычнае агенцтва». У рэпертуары песні сучасных кампазітараў. Выканаў шэраг партый у араторыях, канцэртных пастаноўках опер «Ліпеньская нядзеля» У.Рубіна, «Асуджэнне Лукула» П.Дэсаў, «Поргі і Бес» Дж.Гершвіна і інш. Лаўрэат 4-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1970, Масква), міжнар. фестываляў песні ў Сопаце (Польшча) і «Залаты Арфей» (Балгарыя; абодва 1972).
т. 9, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)