Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЛЕХ, ЧЭХ, РУС,

паводле польскіх і чэшскіх летапісных легенд, стараж. слав. князі, браты. Паходзілі з Харватыі або з Паноніі (цяпер тэр. Венгрыі), сыны яе правіцеля Пана. Паводле польскіх і чэш. хронік (найб. раннія — 14 ст.), Лех — стваральнік польскай дзяржавы. Ён заснаваў яе першую сталіцу — г. Гнезна (значыць «гняздо») у Вял. Польшчы на месцы, дзе знайшоў гняздо белага арла (выява гэтай птушкі стала гербам Польшчы). Ад Леха вяла радаслоўную першая (легендарная) польская дынастыя. У імені Лех увасобілася стараж. назва палякаў — ляхі. Чэх упершыню згадваецца ў хроніцы Космача (пач. 12 ст.), пазней у хроніках 14 ст. Даліміла і Пулкавы. Паводле польскіх крыніц (Велікапольскай хронікі, Хронікі Длугаша), ён — самы малодшы брат Леха. Чэшская паэма «Суд Любушы» паведамляе, што Чэх з дружынай пасяліўся на берагах трох рэк на 3, Пд і У ад сучаснай Прагі. Лічыцца заснавальнікам Чэшскай дзяржавы. Рус упершыню згадваецца ў Велікапольскай хроніцы як сярэдні брат Леха і Чэха, паводле Длугаша, ён унук Леха. Лічыцца заснавальнікам Старажытнарускай дзяржавы. У міфе пра Л., Ч., Р. адлюстравалася адзінства паходжання слав. народаў.

Літ.:

«Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях XI—XIII вв.: Пер. с лат. М., 1987.

Ю.В.Бажэнаў.

М.Лефеўр.

т. 9, с. 226

ЛЕЦ ((Lec) Станіслаў Ежы) (6.3.1909, г. Львоў, Украіна — 7.5.1966),

польскі паэт, сатырык. Скончыў Львоўскі ун-т (1933). У 1941—43 вязень фаш. канцлагера. У 1946—50 аташэ Польскай місіі ў Вене. Першая кн. вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зб-каў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы блакнот» (1946), «Іерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Авеля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатыр. твораў і фрашак (зб-кі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Здзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філас. парадоксу. У цыклах афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні слоў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых форм гвалту над асобай. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў У.Арлоў.

Тв.:

Utwory wybrane. T. 1—2. Warszawa, 1977;

Бел. пер. — 3 «Непрычасаных думак» //Далягляды. Мн., 1990;

Рус. пер. — [Стихи] // Современная польская поэзия. М., 1971;

Непричесанные мысли. СПб., 1999.

А.В.Хадановіч.

т. 9, с. 226

ЛЕЦЫДЗЕ́Я (Lecidea),

род накіпных лішайнікаў сям. лецыдзеевых. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў: Л. бародаўчатая (L. glomerulosa-Lecidella glomerulosa), дубовая (L. quernea), бура-чорная (L. fuscoatra) і інш. Трапляюцца на камянях, радзей на інш. субстратах.

Слаявіна паверхневая, аднародная, гладкая, зярністая ці бародаўчатая шараватага колеру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, акруглыя з добра развітым краем, часта з чорным голым (інш. раз укрытым налётам) дыскам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспорамі. Фікабіёнт — водарасці роду Trebouxia.

У.У.Галубкоў.

Лецыдзея бародаўчатая.

т. 9, с. 226

ЛЕЦЫЦІ́НЫ (ад грэч. lekithos яечны жаўток),

халінфасфатыды, складаныя эфіры амінаспірту халіну і дыгліцэрыдфосфарных кіслот; найважн. прадстаўнікі фосфаліпідаў. Малекулы складаюцца з рэшткаў гліцэрыну, тлушчавых к-т, фосфарнай к-ты і халіну.

Гіграскапічныя воскападобныя рэчывы, добра раствараюцца ў спіртах. У арганізме чалавека многа Л. у печані, сардэчнай мышцы, нерв. тканцы. Шмат Л. у яечным жаўтку, ікры рыбы, насенні coi і сланечніку. Асн. функцыя ў арганізме — удзел у будаўніцтве біял. мембран. Шэраг Л. атрыманы сінтэтычна. У медыцыне пры хваробах нерв. сістэмы, анеміях ужываюць цэрабралецыцін, які атрымліваюць экстракцыяй з мозга буйн. раг. жывёлы. Выкарыстоўваецца ў харч., тэкстыльнай і касметычнай прам-сці.

т. 9, с. 226

ЛЕШАНЮ́К (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 15.12.1944, в. Грыцавічы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1995). Скончыў БДУ (1967). З 1981 у Ін-це тэхн. акустыкі АН Беларусі, з 1997 у Вышэйшым пажарна-тэхн. вучылішчы. Навук. працы па лазернай фізіцы і малекулярнай спектраскапіі, вывучэнні механізмаў генерацыі малекулярных газавых лазераў і распрацоўцы метадаў кіравання характарыстыкамі лазернага выпрамянення, па канструяванні аптычных і лазерных прыбораў.

Тв.:

Исследование колебательной релаксации в смеси CO2—N2 (разам з У.У.Неўдахам, Л.М.Арловым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, вып. 6.

т. 9, с. 226

ЛЕ́ШНА,

возера, гл. Сосна.

т. 9, с. 226

ЛЕ́ШНА,

возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2 км.

Схілы катлавіны выш. 3 м (на ПнЗ, 3 і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Жэнна.

т. 9, с. 226

ЛЕ́ШНЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Лешня. Створана ў 1978 на р. Буклёўка (правы прыток р. Прыпяць). Пл. 0,64 км2, даўж. 2,1 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 5,5 м, аб’ём вады 1,8 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і рэкрэацыі.

т. 9, с. 227

ЛЕШЧ (Abramis brama),

рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў вадаёмах Еўразіі. Паўпрахадная і жылая формы. Прыдонная рыба, жыве чародамі, пераважна ў месцах з павольнай плынню, ямамі, заглееным дном. На Беларусі трапляецца ўсюды.

Даўж. да 75 см, маса да 6 кг. Цела высокае, бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, спіна шаравата-зялёная. Спінны плаўнік высокі, кароткі, анальны доўгі. Луска тоўстая. шчыльная. Корміцца ракападобнымі, малюскамі, раслінамі, маляўкі — планктонам. Аб’ект промыслу.

Лешч.

т. 9, с. 227

ЛЕ́ШЧА,

рака ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл. і Аршанскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 191 км2. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Акунёўка Шклоўскага р-на. Цячэ на паўн. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні скрынкападобная, шыр. да 1 км. Схілы парэзаны ярамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км ад вытоку.

т. 9, с. 227