РЭЗІДЭ́НЦЫЯ ПРЭЗІДЭ́НТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬу Мінску.
Узводзілася ў 1939—41, завершана ў 1947 (арх. А.П.Воінаў, У.М.Вараксін) як будынак ЦККПБ. З 1992 тут размяшчаўся Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь, з 1996 сучасная назва. Цэласны 6-павярховы аб’ём пастаўлены на масіўны гранітны (чырвоны) цокаль. Будынак па перыметры апрацаваны прафіляванымі лапаткамі і ўвянчаны простым магутным атыкам. Упершыню ў краіне выкарыстаны зборныя жалезабет. пліты для перакрыццяў. У 1976 да цэнтр. аб’ёму прыбудаваны правае, у 1986 — левае крылы, у 1988 — аб’ём, які злучыў іх з боку вул. Кірава (арх. П.Кракалёў); яны паўтарылі кампазіцыю цэнтр. аб’ёму.
А.А.Воінаў.
Будынак Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску.
РЭЗІ́СТАР (англ. resistor ад лац. resisto супраціўляюся),
структурны элемент электрычнага ланцуга, прызначаны ў асн. аказваць пэўнае амічнае супраціўленне працяканню эл. току. Адрозніваюцца па значэнні супраціўлення, дапушчальных адхіленнях ад намінальнага значэння, рассейвальнай магутнасці.
У залежнасці ад матэрыялу токаправоднай часткі падзяляюцца на метал., вугляродныя. вадкасныя і паўправадніковыя. Бываюць пастаянныя (з фіксаваным супраціўленнем) і пераменныя, супраціўленне якіх мяняецца мех. перамяшчэннем паўзунка (напр., рэастаты) ці інш. спосабам. Існуюць Р., супраціўленне якіх залежыць ад напружання (варыстары), т-ры (тэрмарэзістары), асветленасці (фотарэзістары), а таксама дэфармацыі (тэнзадатчыкі). Выкарыстоўваюцца для рэгулявання сілы току і напружання ў радыёэлектроннай і інш. апаратуры, вымярэння т-ры, сілы святла і інш., а таксама як награвальныя элементы.
спосаб апрацоўкі метал. і некаторых неметал. матэрыялаў (напр., бетонаў) спальваннем (кіслародная рэзка, кіслародна-флюсавая), плаўленнем, выпарэннем і выдаленнем расплаву струменем газу (плазменна-дугавая, паветрана-дугавая, газа-плазменная Р.) або выпарэннем матэрыялу ў месцы разразання (лазерная Р., гл.Лазерная тэхналогія). Бывае ручная і аўтаматызаваная. Выкарыстоўваецца для атрымання загатовак, стварэння адтулін, стругання і інш.
РЭ́ЗНІКАЎ (Усевалад Міхайлавіч) (10,9.1918, г. Харкаў, Украіна — 8.12.1997),
бел. хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў навук. школы па хіміі лігніну. Д-рхім.н., праф. (1972). Скончыў Харкаўскі Хіміка-тэхнал.ін-т (1941). У 1963—94 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1964—89 заг. кафедры, адначасова ў 1975—81 дэкан ф-та хім. тэхналогіі драўніны). Навук. працы па хіміі лігніну, вывучэнні працэсаў дэлігніфікацыі. Даследаваў рэакцыйную здольнасць і хім. будову лігніну розных парод дрэў, раслін (лёну, імхоў) і водарасцей. Прапанаваў новую гіпотэзу паходжання лігніну, удасканаліў спосабы атрымання цэлюлозы.
Тв.:
Теория перколяционного гидролиза растительного сырья. М., 1964;
Реакционная способность лигнина. М., 1976 (разам з Н.М.Шарыгінай, У.В.Елкіным).
тэрмарэактыўныя фенола-фармальдэгідныя смолы. Утвараюцца на пачатковай стадыі сінтэзу фенола-фармальдэгідных смол пры малекулярным лішку фармальдэгіду.
Вязкія вадкасці (шчыльн. 1140—1220 кг/м³) ці шклопадобныя цвёрдыя рэчывы (шчыльн. 1250—1270 кг/м³) ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру, мал. м. 400—1000. Раствараюцца ў спіртах, кетонах, фенолах, водных растворах шчолачаў; цвёрдыя набракаюць у вадзе. Ацвярдзенне Р.с. ажыццяўляюць звычайна пры награванні (80—180 °C). Пры перапрацоўцы ў адрозненне ад навалачных смол доўга застаюцца ў вязкацякучым стане, што аблягчае фармаванне таўстасценных вырабаў. Выкарыстоўваюць як сувязнае для фенапластаў, цеплаізаляцыйных матэрыялаў, драўнінных пластыкаў, для вытв-сці кляёў, герметыкаў, лакаў.
РЭЗО́Н [франц. raison ад лац. ratio (rationis) падстава, прычына] разумная падстава, доказ, сэнс, прычына. Напр.: «Крыўдзіцца на ўвесь свет няма рэзону».
адзін з антыгенаў, які ёсць у эрытрацытах чалавека і малпы макака-рэзус. Выяўлены ў 1940 К.Ландштайнерам і аўстр. вучоным А.Вінерам у крыві людзей з дапамогай сывараткі жывёл, імунізаваных эрытрацытамі макакі-рэзуса (адсюль назва). Паводле хім. прыроды — ліпапратэід. Перадаецца ў спадчыну і застаецца нязменным на працягу жыцця. Р.-ф. ў еўрапеоідаў назіраецца ў 85%, у мангалоідаў — 99%. Па наяўнасці або адсутнасці Р.-ф. вылучаюць рэзус-станоўчыя і рэзус-адмоўныя арганізмы. Пры пераліванні рэзус-адмоўным асобам рэзус-станоўчай крыві або пры рэзус-канфліктнай цяжарнасці (маці — рэзус-адмоўная, плод — рэзус-станоўчы) магчымы ўскладненні (напр., гемалітычная хвароба нованароджаных).
металарэзны станок для стварэння і апрацоўкі разьбы. Бываюць рэзьбанакатныя, рэзьбанаразныя, рэзьбафрэзерныя і рэзьбашліфавальныя. Да рэзьбанаразных адносяцца такарна-шрубарэзныя станкі, у якіх разьба ствараецца з дапамогай разцоў, а таксама гайка- і болтанаразныя — з метчыкамі, плашкамі, рэзьбанаразнымі галоўкамі і інш. Рэзьбафрэзерныя станкі (паўаўтам. і аўтам.) выкарыстоўваюць для наразання вонкавай і ўнутр. разьбы дыскавымі, пальцавымі ці грабеньчатымі фрэзамі. На рэзьбашліфавальных станках (універсальных, спец., паўаўтам.) з шліфавальнымі кругамі робяць чыставую апрацоўку разьбы, выкананай на інш. станках. Гл. таксама Рэзьбанаразны інструмент.
інструменты і прылады для вымярэння і кантролю разьбы. Адрозніваюць Р.і.: для комплекснага кантролю і для вымярэння асобных элементаў профілю разьбы; вымярэння вонкавых і ўнутраных, цыліндрычных і канічных рэзьбаў; разьбы хадавых вінтоў і інш. Да Р.і. адносяцца разьбовыя калібры, шаблоны, шагамеры (разьбамеры), мікрометры з разьбовымі ўстаўкамі, нутрамеры, сінусныя лінейкі. Для кантролю рэзьбаў выкарыстоўваюць таксама вымяральныя мікраскопы (для вызначэння шагу разьбы), аптыметры і інш.